• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Адвакат змагла сустрэцца з затрыманым журналістам Андрэем Аляксандравым

    Адвакат затрыманага журналіста Андрэя Аляксандрава Вольга Карпушонак увечары 14 студзеня змагла сустрэцца з падабаронным падчас допыту ў ізалятары часовага ўтрымання ў 1-м завулку Акрэсціна ў Мінску.

    «Андрэй жывы-здаровы, умовы нармальныя, націску не аказваюць», — паведаміла БелаПАН адвакат.

    Паводле яе слоў, 15 студзеня каля 13 гадзін мінае трое сутак з моманту затрымання, пасля чаго Аляксандрава павінны адпусціць альбо пакінуць пад вартай.

    Аляксандраў быў затрыманы 12 студзеня як падазраваны па крымінальнай справе, распачатай паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). «Згаданы грамадзянін затрыманы ў сувязі з усталяваннем дачынення да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, што адбыліся на тэрыторыі Мінска», — паведаміла БелаПАН на наступны дзень афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлінская.

    Затрыманая таксама дзяўчына Аляксандрава Ірына Злобіна.

    14 студзеня ў офісе БелаПАН, дзе Аляксандраў у 2014—2018 гадах працаваў намеснікам дырэктара, прайшоў вобшук. Канфіскаваная частка тэхнікі і носьбітаў інфармацыі. У пастанове на вобшук таксама фігураваў артыкул 293 КК (масавыя беспарадкі).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці