• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусь страціла пазіцыі ў “Індэксе медыяўстойлівасці” IREX. Але ёсць і пазітыўныя зрухі

    Міжнародная некамерцыйная арганізацыя IREX апублікавала свой штогадовы “Індэкс медыяўстойлівасці”.

    Сёлета агульны рэйтынг Беларусі знізіўся да 1.46 у параўнанні з 1.61 у 2018 годзе.

    Гэта тлумачыцца павелічэннем ціску дзяржавы на журналістаў і медыя, а таксама зменамі заканадаўства аб СМІ, што, як чакаецца, прывядзе да далейшага абмежавання свабоды слова.

    Беларусь згубіла балы па ўсіх пяці катэгорыях — самыя вялікія страты адбыліся ў катэгорыях «Свабода слова», «Плюралізм крыніц» і «Інстытуцыі падтрымкі». Нягледзячы на значны рэгрэс краіны ва ўсіх вывучаных аспектах, IREX адзначае пэўнае паляпшэнне якасці незалежных СМІ праз дыверсіфікацыю мадэлі вядзення бізнесу і працу па нарошчванні Інтэрнэт-аўдыторыі, што паляпшае іх шанцы на выжыванне.

    У сваім індэксе IREX разбівае краіны на чатыры групы па шкале ўстойлівасці: няўстойлівая, супраць свабоднай прэсы (0 – 1 балаў); няўстойлівая са змешанай сістэмай (1 – 2); амаль устойлівая (2 – 3); устойлівая (3 – 4). Ацэнка даецца па пяці катэгорыях: свабода слова, прафесійная журналістыка, плюралізм крыніц навінаў, менеджмент медыябізнесу і інстытуцыі падтрымкі.

    Першая група характарызуецца тым, што ўрад і законы перашкаджаюць развіццю СМІ, актыўнасць медыяіндустрыі нізкая і нізкі прафесіяналізм СМІ. Другая катэгорыя мінімальна адпавядае індыкатарам устойлівасці, але пэўныя нормы заканадаўства і ўрад супрацьдзейнічаюць свабодным медыя. З іншага боку, відавочны прагрэс у прасоўванні ідэй незалежнай прэсы, павышэнне прафесіяналізму, з’яўленне новых медыя не можа быць ацэнена спрыяльна для ўстойлівасці праз сваё нядаўняе ўзнікненне. У дзве апошнія групы Беларусь ніколі не трапляла ад пачатку даследавання ў 2001 годзе.

    Сярод фактараў, што паўплывалі на зніжэнне сёлетняга індэксу для Беларусі, называюць рост пераследу журналістаў, а таксама спрэчныя змены ў беларускім заканадаўстве аб СМІ. Сапраўдны эфект ад прыняцця гэтых зменаў будзе бачны пазней, бо яны ўступілі ў дзеянне толькі ў снежні 2018 года. Аднак, чакаецца, што некаторыя з іх — забарона ананімнага каментавання на інтэрнэт-сайтах, патрабаванне рэгістрацыі для анлайн-выданняў — надалей абмяжуюць свабоду слова. 

    У дакладзе IREX па Беларусі адзначаецца, што Канстытуцыя дзяржавы гарантуе свабоду выказвання меркаванняў і права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі, але ўсё яшчэ ёсць крымінальная адказнасць за дыфамацыю, паклёп і абразу. Таксама ў 2018 годзе беларускія ўлады неаднаразова выкарыстоўвалі заканадаўства па супрацьдзеянні экстрэмізму і іншыя меры супраць каментатараў у сацыяльных медыя, у тым ліку супраць журналістаў. Больш за тое, у 2018 годзе былі затрыманыя 36 журналістаў. Акрамя таго, замежныя СМІ не могуць свабодна працаваць у Беларусі, а фрылансеры, якія працуюць на замежныя СМІ без акрэдытацыі, былі аштрафаваныя за год 118 разоў на агульную суму больш за 50 000 долараў.

    IREX згадвае журналіста Кастуся Жукоўскага, які быў вымушаны прасіць прытулку за мяжой, баючыся за сваё жыццё і бяспеку, а таксама «справу БелТА» супраць 15 беларускіх журналістаў і рэдактараў, якая значна паўплывала на ўстойлівасць СМІ.

    Тым не менш, IREX адзначае, што нягледзячы на рэпрэсіўны палітычны рэжым, незалежныя СМІ здолелі палепшыць сваю якасць, абіраючы дыверсіфікаваныя бізнес-мадэлі і арыентуючыся на інтэрнэт-аўдыторыю. Аднак абмежаваныя эканамічныя свабоды і адсутнасць рэформаў, а таксама наступ на свабоду СМІ стрымліваюць развіццё незалежных СМІ.

    Поўны даклад IREX па стане СМІ ў Беларусі можна прачытаць ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у 2025 годзе ў сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Калегі ў турмах. Спіс зняволеных журналістаў. Спіс медыя, названых «экстрэмісцкімі» арганізацыямі альбо фармаваннямі
    31.12.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    14.08.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23 снежня Праўленне БАЖ абмеркавала заключэнне знешняй эксперткі і  прыняло рашэнне ў звязку з абвінавачаннямі намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага ў магчымым харасменце.
    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.