• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У рэйтынгу свабоды слова Беларусь апярэджвае толькі Нікарагуа, Эрытрэю і Паўночную Карэю — справаздача Article 19

    Па ўзроўні свабоды слова Беларусь займае 158‑е месца ў свеце з 161, вынікае са штогадовай справаздачы праваабарончай арганізацыі Arti­cle 19.

    Свабода слова ў Беларусі

    Скрыншот globalexpressionreport.org

    Ніжэй у адпаведным рэйтынгу The Glob­al Expres­sion Report 2024 — Нікарагуа, Эрытрэя і Паўночная Карэя.

    Расія ў рэйтынгу займае 148‑е месца. Сярод краін-суседзяў Беларусі лепшая пазіцыя ў Латві — 19‑я. Літва размясцілася на 31‑м месцы, Польшча — на 69‑м, Україна — на 99‑м.

    Лепш за ўсё са свабодай слова, на думку праваабаронцаў, у Даніі, Швейцарыі і Швецыі, з краін СНД — у Малдове (41‑е месца), былога СССР — у Эстоніі (5‑е месца).

    Пры падрыхтоўцы справаздачы эксперты Arti­cle 19 абапіраліся на 25 паказчыкаў, кожны з якіх ацэньваўся па шкале ад 0 да 100. Сярод паказчыкаў — свабода інтэрнэту ад цэнзуры, свабода ад пераследу за праяву палітычнай пазіцыі ў сацсетках, свабода ад дзяржаўнай цэнзуры, удзел грамадзянскай супольнасці ў палітычным жыцці, свабода журналістаў ад пераследу з боку ўладаў і ўплывовых недзяржаўных дзеячаў, адсутнасць палітычна матываваных забойстваў, свабода веравызнання, свабода ад забароны палітычных партый, свабода мірных сходаў і іншыя.

    Агульны бал выводзіцца як сярэдняе арыфметычнае з 25 ацэнак. У Беларусі ён роўны 1, як і ў Туркменістана, Нікарагуа і Эрытрэі. Паўночная Карэя атрымала 0, Данія, якая ўзначальвае рэйтынг, — 95.

    Arti­cle 19 — заснаваная ў 1987 годзе брытанская праваабарончая арганізацыя, дзейнасць якой накіраваная на абарону і садзейнічанне свабодзе выказвання меркаванняў і свабодзе інфармацыі. Арганізацыя атрымала сваю назву ў гонар 19-га артыкула Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якая абвяшчае: “Кожны чалавек мае права на свабоду перакананняў і на свабоднае выказванне іх; гэта права ўключае свабоду бесперашкодна прытрымлівацца сваіх перакананняў і свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю і ідэі любымі сродкамі і незалежна ад дзяржаўных межаў”.

    У Сусветным індэксе свабоды прэсы 2024 года, які склала міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” у пачатку гэтага месяца, Беларусь заняла 167‑е месца са 180 краін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! На дадзены момант ў няволі застаюцца прадстаўнікі медыя: Кацярына Андрэева, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Людміла Чэкіна, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Наважылаў, Сяргей Сацук, Андрэй Фамін,  Алесь Сабалеўскі, Яўген Глушкоў, […]
    05.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці