• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Свабоды ў інтэрнэце стала меней, байнэт несвабодны — Freedom House

    Сытуацыя са свабодай у інтэрнэце пагаршаецца шосты год запар, сьцьвярджаюць амэрыканскія праваабаронцы Freedom House па выніках чарговага дасьледаваньня.

    Дзьве траціны карыстальнікаў інтэрнэту жывуць у краінах, дзе пад цэнзурай крытыка ўраду, вайскоўцаў ці кіроўнай сямʼі краіны. А 27% жывуць у краінах, дзе могуць пасадзіць за лайкі і рэпосты. Карыстальнікі сацсетак сутыкаюцца зь беспрэцэдэнтнымі пакараньнямі, за год у 38 краінах адбываліся арышты за пасты ў сацсетках. Урады ўсё болей спрабуюць кантраляваць абароненыя мэсэнджэры кшталту Telegram.

    Горш за ўсё са свабодай інтэрнэту ў Кітаі, Сырыі і Іране, але ў сьпісе несвабодных краінаў таксама Беларусь, Расея, Казахстан, Кітай, Саудаўская Арабія, Турэччына, Узбэкістан, Эгіпет і іншыя. Паступова пагаршаюцца справы ў прызнанай часткова свабоднай Украіне. А блізкая да Беларусі Эстонія наадварот у лідэрах рэйтынгу свабоды інтэрнэту разам з Ісьляндыяй.

    Сытуацыя са свабодай у байнэце — беларускім сэгмэнце інтэрнэту — стала крыху лепей у 2016 годзе, сьцьвярджае Free­dom House. З 64 балаў «несвабоды» (максымум 100), якія Беларусь мела ў 2015‑м, краіна «адкацілася» да ўзроўню 2014 году — 62 балы «несвабоды». У 2011–2012 годзе Беларусь мела 69 балаў.

    Але рэйтынг складаўся за пэрыяд з чэрвеня 2015 году па травень 2016-га, яшчэ да суду над блогерам Эдуардам Пальчысам, якога прызналі вінаватым у «распальваньні варожасьці» і «распаўсюдзе парнаграфіі»; да ўказу Лукашэнкі, паводле якога маглі б, але не забаранілі Skype і Viber; да паведамленьня Аmnesty Іnter­na­tion­al пра тое, што беларускія мабільныя апэратары дапамагаюць спэцслужбам Беларусі незаконна сачыць за людзьмі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! На дадзены момант ў няволі застаюцца прадстаўнікі медыя: Кацярына Андрэева, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Людміла Чэкіна, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Наважылаў, Сяргей Сацук, Андрэй Фамін,  Алесь Сабалеўскі, Яўген Глушкоў, […]
    05.12.2025
    Акцэнты

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне распачаць разбіральніцтва наконт сітуацыі вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. З інфармацыяй пра такія абвінавачанні да Праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.
    14.08.2025

    Праўленне БАЖ прыняло рашэнне па справе намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага

    23.12.2025
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці