• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заява ГА «БАЖ»: Спыніць знішчэнне беларускіх незалежных медыя

    Заява ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

    Спыніць знішчэнне беларускіх незалежных медыя

    Раніцай 8 ліпеня прадстаўнікі сілавых структур прыйшлі ў рэдакцыю незалежнага выдання «Наша Ніва» і дадому да работнікаў медыя. Супрацоўнікі рэдакцыі «НН» перасталі выходзіць на сувязь, у некаторых з іх сілавікі правялі ператрусы. Пасля ператрусаў галоўнага рэдактара «Нашай Нiвы» Ягора Марціновіча і рэдактара выдання Андрэя Скурко павезлі на допыт.

    Адначасова Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт «Нашай Нівы» «на падставе апавяшчэння Генеральнай пракуратуры ў сувязі з размяшчэннем інфармацыі, распаўсюд якой забаронены пунктам 1 артыкула 38 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». Прычым доступ да сайта абмежаваны не толькі ў Беларусі, але і за мяжой.

    Таксама стала вядома пра ператрусы ў рэдакцыях рэгіянальных выданняў Intex-press і «Бресткая газета» (якія ў апошнія месяцы былі выкінутыя з дзяржаўных сістэм распаўсюду і друку), а таксама ў журналіста і рэдактара сайта Orsha.eu.

    Працягваецца ціск на партал TUT.ВY. Літаральна ўчора Эканамічны суд г. Мінска на закрытым пасяджэнні прызнаў законным рашэнне пазасудовай камісіі аб прызнанні матэрыялаў партала экстрэмістскімі. На сёння 15 супрацоўнікаў партала TUT.ВY і звязаных з ім арганізацый знаходзяцца за кратамі.

    Наогул за кратамі ці пад хатнім арыштам сёння ў Беларусі знаходзіцца 25 супрацоўнікаў медыяарганізацый (без уліку работнікаў «НН» і Orsha.eu, лёс якіх пакуль невядомы).

    У Гродне суд разглядае пытанне аб прызнанні экстрэмісцкімі матэрыялаў тэлеграм-канала мясцовага партала Hrodna.lifе.

    У Брэсце за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» судзяць рэдактара навін сайта «Першы Рэгіён» Алега Супрунюка.

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звяртае ўвагу, што:

    - пад выглядам барацьбы з экстрэмізмам улады спрабуюць знішчыць беларускія незалежныя медыя;

    - вынік рэпрэсій супраць незалежных СМІ і журналістаў будзе супрацьлеглым таму эфекту, на які разлічваюць іх ініцыятары. Грамадства замест верыфікаванай і выкладзенай у адпаведнасці з журналісцкай этыкай інфармацыі будзе чытаць матэрыялы, якія не адпавядаюць нават мінімальным прафесійным стандартам.

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» патрабуе спыніць знішчэнне свабоднага слова ў Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе

    30.12.2024
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2025 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! На дадзены момант ў няволі застаюцца прадстаўнікі медыя: Кацярына Андрэева, Андрэй Аляксандраў, Дзяніс Івашын, Анджэй Пачобут, Марына Золатава, Людміла Чэкіна, Валерыя Касцюгова, Дзмітрый Наважылаў, Сяргей Сацук, Андрэй Фамін,  Алесь Сабалеўскі, […]
    25.07.2025
    Акцэнты

    Вынікі даследавання БАЖ «Стан і патрэбы прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускага медыясектара»

    Даследаванне паказала, што разам з праблемай палітычнага ціску праз прафесійную дзейнасць на медыйшчыкаў уплываюць і іншыя фактары, напрыклад, адсутнасць адэкватнага доступу да медыцыны ці ўласна праблемы з пошукам дастатковай колькасці працы.
    31.12.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці