• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Актывісты павесілі ланцугі на дзверы Міністэрства інфармацыі ФОТЫ

    Раніцай 10 снежня маладзёны наклеілі на калонны галоўнага ўвахода у Міністэрства інфармацыі вялізныя плакаты з цытатай 33-га артыкула Канстытуцыі і 19-га артыкула Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, а таксама навязалі на дзвярныя ручкі ланцугі.

    lancuh_mininfarm_2.jpg

    Такім чынам уваход у міністэрства быў на некаторы час заблакаваны. Некаторыя мінакі спыняліся і зацікаўлена назіралі за падзеяй, а таксама чыталі вытрымкі з Канстытуцыі пра тое, што кожнаму гарантуецца свабода меркаванняў і іх выказванне, а манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі і цэнзура не дапускаюцца.

    lancuh_mininfarm_8_logo.jpg

    lancuh_mininfarm_6_logo.jpg

    lancuh_mininfarm_11_logo_0.jpg

    Праз хвілін дваццаць да ўвахода падбеглі міліцыянты. Яшчэ праз некаторы час з’явіліся слесары і вызвалілі ўваход з дапамогай малатка і кусачак. Першым сарвалі цытату з Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Вытрымка з Канстытуцыі правісела на 5 хвілін болей.

    lancuh_mininfarm_12_logo.jpg

    lancuh_mininfarm_14_logo.jpg

    lancuh_mininfarm_10_logo.jpg

    Сёння назавуць лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці (Глядзіце трансляцыю а 15:50)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці