• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алеся Сіліча аштрафавалі на 450 даляраў і сканфіскавалі камэру, мікрафон, сыстэмны блёк і два ноўтбукі

    8 лютага ў судзе Першамайскага раёну Менску адбыўся чарговы суд над супрацоўнікам тэлеканалу «Белсат». Разглядалася справа Алеся Сіліча.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/9f0ae84e-2ce7-4c14-ae2a-09dd718ddeae_w1023_r1_s.jpg

    Журналісту пагражала канфіскацыя тэхнікі і штраф да 50 базавых велічынь за выкарыстаньне лягатыпу «Белсат». Як паведамілі ў тэлекампаніі, раней былі разгледжаныя два эпізоды гэтай справы, у выніку суд пастанавіў сканфіскаваць тэхніку сумай каля 20 тысяч эўра.

    Судзьдзя Анастасія Папко вынесла рашэньне аштрафаваць Алеся Сіліча на 35 базавых велічыняў (875,5 рублёў), а таксама сканфіскаваць камэру, мікрафон, сыстэмны блёк і два ноўтбукі.

    Летась у сакавіку ў двух памяшканьнях «Белсату» адбыліся ператрусы. Сярод іншага была арыштаваная апаратура Аляксандра Баразенкі, які на той момант знаходзіўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў пасьля стрыму на Дзень Волі. Фармальнай прычынай візыту сілавікоў стала нібыта незаконнае выкарыстаньне «Белсатам» таварнага знака.

    Вярхоўны суд Беларусі забараніў назву тэлеканалу «Белсат» у 2014 годзе — Telewiz­ja Pol­s­ka прайграла суд уладальніку беларускай фірмы «БЕЛСАТплюс» Андрэю Белякову, які зарэгістраваў адпаведны гандлёвы знак у 2001 годзе, хоць спачатку калегія Вярхоўнага суду адхіляла заяву Белякова.

    Кампанію Telewiz­ja Pol­s­ka S.A. абавязалі спыніць выкарыстаньне гандлёвага знака «Белсат» пры трансьляцыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і адмовіцца ад яго выкарыстаньня на інтэрнэт-сайце тэлеканалу, які таксама даступны на тэрыторыі Беларусі.

    За мінулы год журналістам «Белсату» прысудзілі штрафаў у эквіваленце на 25 тысяч даляраў. За першы месяц 2018-га ўжо адбылося сем судоў у справах «за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

    ***

    31 сакавіка 2017 года на офісах «Белсату» адбыліся ператрусы і як вынік – арышт апаратуры. Была арыштаваная і апаратура Аляксандра Баразенкі, які на той момант знаходзіўся ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў пасля стрыму на Дзень Волі. Фармальнаю прычынаю ператрусаў і канфіскацыяў стала нібыта незаконнае выкарыстанне «Белсатам» таварнага знаку.

    За 2017 год журналістам«Белсату» прысудзілі штрафаў прыкладна на $ 25 000. За першы месяц гэтага году ўжо адбылося 7 судовых паседжанняў па справах за незаконны выраб і распаўсюд СМІ. Журналісты атрымалі штрафы на 276 базавых велічыняў.

    Суд пастанавіў канфіскаваць чарговую тэхніку «Белсату» па справе аб таварным знаку

    ГА «БАЖ»: Рашэнне па справе “Белсата” — гэта выкарыстанне заканадаўства супраць свабоды СМІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці