• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аляксандр Івулін запусціў новы праект на YouTube

    Новы YouTube-канал журналіста і блогера Аляксандра Івуліна называецца «ЧестнОК-LIVE». На ім ужо выйшла першае відэа. У прэм’ерным выпуску Івулін размаўляе з эканамістам Сяргеем Чалым. 

    «Тут усё па-шчыраму», — кажа аўтар у апісанні канала. І тлумачыць:

    «Тут уся атмасфера і бэкстэйдж жыцця класных беларусаў, якімі варта ганарыцца».

    Плануецца, што на новым канале будуць толькі вялікія выпускі. 

    Прэм’ернае відэа на «ЧестнОК-LIVE» выйшла 31 студзеня 2024 года. Яго герой — эканаміст Сяргей Чалы. «Здаецца, такім гэтага эксперта вы яшчэ не бачылі», — кажа Івулін.

    Аўтар і герой паказваюць, як здымаюць адзінае вечаровае шоу беларускага YouTube, глядзяць матч «Манчэсцер Юнайтэд», а яшчэ — размаўляюць пра сур’ёзнае. Напрыклад, пра тое, што агульнага паміж Качанавай і чарапашкамі-ніндзя.

    Стары канал Аляксандра Івуліна «ЧестнОК» таксама працягне дзейнічаць. Кантэнт будзе ствараць сябра і напарнік блогера — журналіст Яраслаў Пісарэнка. Менавіта ён вёў канал, калі Івулін быў у зняволенні.

    Чытайце яшчэ:

    Згубіліся ў беларускім ютубе? Вось ажно 17 каналаў — знойдзеце свой

    Аднойчы знікнуць усе газеты. І што далей?

    Любоў Лунёва: Недапушчальна, калі дасведчаныя журналісты вымушаныя заціскаць у сабе прафесіяналізм і выконваць працу капірайтара

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці