Рэпартаж з заплечнiкам

Убачыць і захаваць — пад гэтым дэвізам БАЖ запускае праект “Рэпартаж з заплечнiкам”. Мы ідзем у падарожжа па нязведаным. Прывезеныя з падарожжаў матэрыялы дапамогуць разглядзець у чалавеку сусвет, адкрыць даўно забытую гісторыю, прыкласці нашыя сілы да захавання культурнага, нацыянальнага і прыроднага багацця краіны. Мы шукаем незвычайных людзей, адкрываем новыя месцы, інспектуючы прыродаахоўныя зоны, расказваем пра свае перамогі і знаходкі. А крокі нашыя — з заплечнiкам: БАЖ арганізуе падарожжа журналістаў у фармаце паходаў.