1960

БАЖ падвёў вынікі вялікага апытання журналістаў

17.11.2021 Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

У кастрычніку-лістападзе Беларуская асацыяцыя журналістаў правяла апытанне прадстаўнікоў медыя: тых, хто застаецца ў Беларусі, і хто быў  вымушаны выехаць з краіны. Мэтай апытання было даведацца  пра найбольш вострыя праблемы і патрэбы прадстаўнікоў беларускага медыясектара сёння.

Апытанне праводзілася з дапамогай дзвюх анкет: адна для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, другая — для тых, хто вымушаны быў выехаць. Агулам удзел у апытанні ўзялі 290 калег: прыкладна палова з іх застаюцца ў краіне. Мы прынялі рашэнне не публікаваць вынікі апытання па адчувальных пытаннях. Аднак прапануем вам азнаёміцца з шэрагам адказаў, якія тычацца цяперашніх рэалій.

 

Вынікі апытання калег, якія застаюцца жыць і працаваць у Беларусі

1. Ацаніце галоўныя праблемы, з якімі Вы сутыкаецеся сёння ў працоўным плане?

Верагоднасць ператрусу, крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу — частая і галоўная праблема;
Псіхалагічны ціск — частая праблема;
Недахоп эфектыўнай прававой абароны — частая і галоўная праблема;
Недахоп ці адсутнасць сродкаў у вашым медыя ў сувязі з сітуацый — прыкладна аднолькавая колькасць людзей сутыкаліся і не сутыкаліся з гэтай праблемай;
Недахоп ці адсутнасць працы ў сферы медыя — аднолькавая колькасць людзей сутыкаліся і не сутыкаліся з праблемай;
Недахоп ці адсутнасць праграм падтрымкі — аднолькавая колькасць людзей сутыкаліся і не сутыкаліся з праблемай;
Недахоп камунікацыі з калегамі  — аднолькавая колькасць людзей сутыкаліся і не сутыкаліся з праблемай;

 

А гэта вынікі апытання калег, якія выехалі з Беларусі

Каментуючы вынікі адказаў на апошняе пытанне хочам падкрэсліць, што ва ўсіх суседніх з Беларуссю краінах нашы калегі стварылі прафесійныя Тэлеграм-чаты для камунікацыі, узаемападтрымкі, атрымання прэс-карт Міжнароднай федэрацыі журналістаў  і вырашэння агульных журналісцкіх пытанняў.

Калі Вы не ведаеце, як знайсці чат у Вашай мясцовасці, абавязкова спытайце ў калег на месцы — яны дакладна будуць ведаць, або напішыце нам на press@baj.by.

Усе вынікі апытання (у тым ліку неапублікаваныя) прааналізаваныя і дапамогуць лепш планаваць працу Беларускай асацыяцыі журналістаў у наступным годзе.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!