• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Уручаны прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2023. Сярод лаўрэатаў — Алег Агееў і Аляксандр Манцэвіч

    У Дзень правоў чалавека беларуская праваабарончая супольнасць традыцыйна ўручае прэмію за дасягненні ў гэтай галіне. Сёлета да трох класічных намінацый дадалася новая — «Праваабарончая салідарнасць». Дык хто тыя чатыры пераможцы, якіх сёння ўшаноўвалі ў Вільні?

    БАЖ распавядае пра лаўрэатаў.

    10 снежня 2023 года ўручэнне прэміі праходзіла ў Вільні ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

    Першым назвалі лаўрэата ў намінацыі «Праваабаронца года».  На гэтае званне вылучаецца асоба, чые дзеянні за мінулы і папярэднія гады найбольш яскрава, выразна, эфектыўна спрыялі прасоўванню і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі. 

    Сёлета лаўрэатамі сталі дзве асобы: Алег Агееў і Наталля Мацкевіч.

    Алег Агееў — намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў. З 2015 году ён кіруе Прававым цэнтрам БАЖ, працуе ў сферы свабоды выказвання і свабоды СМІ.

    Алега Агеева беларускія ўлады пазбавілі ліцэнзіі адваката пасля абароны кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча. 

    Як эксперт, лектар і трэнер спадар Агееў удзельнічаў у шматлікіх адукацыйных праграмах па навучанні правам чалавека. Ён — аўтар артыкулаў на тэмы незалежнасці адвакатуры, правоў чалавека, свабоды выказвання, прававога рэгулявання СМІ ў Беларусі.

    Пасля ператрусу 16 лютага 2021 года Алег Агееў вымушаны быў пакінуць Беларусь і цяпер працягвае дзейнасць у БАЖ за мяжой.

    Наталля Мацкевіч — адвакат. Выступала абаронцам у рэзанансных палітычных працэсах: абараняла  кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыку і Сяргея Ціханоўскага, анархіста Міколу Дзядка. Была абаронцам у шматлікіх іншых палітычна матываваных справах. 

    Была пазбаўленая ліцэнзіі ў кастрычніку 2021 года, пасля 27 гадоў адвакацкай практыкі. 

    Акрамя працы адвакатам, Наталля Мацкевіч шмат гадоў працуе ў адукацыі ў сферы правоў чалавека, спецыялізуецца на абароне канстытуцыйных правоў, міграцыйных справаў, міжнароднай абароне правоў чалавека, а таксама займаецца даследніцкай навуковай дзейнасцю.  З’яўляецца экспертам па нацыянальнай сістэме абароны правоў чалавека і механізмам абароны правоў чалавека ААН.

    Пасля на імправізаваную сцэну запрашалі лаўрэата у намінацыі «Журналіст года-2023».  На гэтую намінацыю вылучаецца журналіст/ка альбо блогер/ка, які/якая цягам мінулага года найбольш актыўна і яскрава асвятляў/ла пытанні правоў чалавека ў Беларусі, альбо чые публікацыі, ТВ- ці радыёпраграмы мелі найвялікшы грамадскі рэзананс альбо ўплыў на вырашэнне праблем у галіне правоў чалавека і фундаметальных свабод у краіне.

    У гэтым годзе прэмію беларускай праваабарончай супольнасці завочна атрымаў зняволены Аляксандр Манцэвіч.

    Аляксандр Манцэвічзаснавальнік і галоўны рэдактар  незалежнай грамадска-палітычнай «Рэгіянальнай газеты» ў горадзе Маладэчна.

    Дзесяцігоддзямі «Рэгіянальная газета» пад кіраўніцтвам Манцэвіча прасоўвала тэмы правоў чалавека, дэмакратыі, раўнапраўя, права на свабодны доступ да інфармацыі.

    У 2023 годзе медыйшчык арыштаваны і асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі. Асуджаны па крымінальным артыкуле, але па факце — за журналісцкую дзейнасць, за адстойванне і прасоўванне свабоды слова, свабоды выказвання меркаванняў.

    Спадар Манцэвіч віны не прызаў і перад прысудам выступіў са смелым апошнім словам.

    На намінацыю «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года» вылучалася грамадская кампанія ці ініцыятыва, якая на працягу мінулага года мела значны ўплыў на вырашэнне той ці іншай праваабарончай праблемы, прыцягнула ўвагу грамадства да праблемы, а таксама спрыяла кансалідацыі праваабарончай супольнасці праз супольныя дзеянні.

    У выніку ў Вільні віншавалі прадстаўнікоў службы эвакуацыі BYSOL. Кірунак «Эвакуацыя» фонду BYSOL дапамагае з экстраным выездам з Беларусі тым, каму пагражае палітычна матываваная крымінальная адказнасць. Да іх звяртаюцца актывісты, дваравыя ініцыятывы, праваабаронцы, журналісты і іншыя. 

    За амаль тры гады існавання служба эвакуацыі BYSOL дапамагла велізарнай колькасці людзей пакінуць краіну і ўратаваць сваю свабоду. 1848 чалавек агулам атрымалі падтрымку службы: кансультацыю і/ці суправаджэнне выезда. 

    Сёлета ў Праваабарончай прэміі з’явілася новая намінацыя: «Праваабарончая салідарнасць». На яе вылучаецца асоба, якая пацярпела ад рэпрэсіяў і ціску сёлета і/ці ў папярэднія гады за сваю дзейнасць па прасоўванні і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.

    Першым пераможцам у новай  намінацыі стала Паліна Шарэнда-Панасюк — грамадская актывістка з Берасця.Была затрыманая 3 студзеня 2021 года, атрымала два гады калоніі. 

    У 2022 годзе ёй прысудзілі яшчэ адзін год калоніі па артыкуле 411 КК. Паліна стала першай жанчынай у Беларусі, асуджанай па гэтым артыкуле. А сёлета на актывістку завялі яшчэ адну крымінальную справу. Агулам яна атрымала тэрмін у 4 гады зняволення. 

    На Паліну Шарэнду-Панасюк моцна ціснуць у турме: рэгулярна змяшчаюць у штрафны ізалятар, не перадаюць ёй прадуктовыя перадачы ад сваякоў і бандэролі з лекамі. 

    2 кастрычніка на судзе Паліна заявіла, што ў зарачанскай калоніі яе моцна збілі: пашкодзілі твар і ўнутраныя органы. Актывістка заявіла пра жорсткія ўмовы: яна спіць на падлозе, бо ёй не выдалі ні матраца, ні пасцельнай бялізны, забралі ўсе асабістыя рэчы.

    Паліна не раз падкрэслівала, што ўсе пакаранні — помста за яе актыўную грамадзянскую пазіцыю. На судовых паседжаннях Паліна Шарэнда-Панасюк заяўляе, што не прызнае легітымнымі ні суд, ні суддзю, называе палітычна матываваныя суды фарсам.

    Чытайце яшчэ:

    «Папяровыя шчыты не дапамагаюць». Юрысты ўздымаюць пытанне аб абароне крыніц інфармацыі

    Личные аккаунты нужно держать закрытыми? Изучили советы по безопасности в соцсетях

    Что журналистам нужно знать о сгенерированной ИИ дезинформации

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці