• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Бандарэнка расказаў прававы механізм адхілення Жываловіча і згадаў «грант ад Расіі на $100 тысяч»

    Незразумелая сітуацыя адбываецца вакол «Белгазеты», дзе на мінулым тыдні змянілася кіраўніцтва.

    На дадзены момант экс-дырэктар Кірыл Жываловіч, якому належыць 75% статутнага фонда, праводзіць юрыдычную экпертызу, вынікі гатовыя будуць у сераду, у гэты ж час Андрэй Бандарэнка ўжо раздае інтэрв’ю ў якасці новага дырэктара ТАА «Белгазета». 

    «Наша Ніва» запыталася ў Бандарэнкі пра прававыя механізмы адхілення Жываловіча. 

    «Гэта адбывалася на гадавым сходзе, які можа ініцыяваць любы мінарытарый з доляй, большай за 10%. І гэта зрабіў Высоцкі. Тое, што Жываловіч не з’явіўся на сход, хоць быў належным чынам апавешчаны, — гэта яго праблемы, — рассказвае Бандарэнка. — Чалавек год не з’яўляўся на рабочым месцы, рабіў, мякка кажучы, падазроныя плацяжы, якія адбіваліся на фінансавым стане арганізацыі, і ў выніку не прымаў ніякага ўдзелу ў рабоце. У снежні стала пытанне, што ў студзені мы можам газету не ўбачыць». 

    Бандарэнка расказвае, што па гэтых прычынах «другім заснавальнікам прымаліся захады, скіраваныя на выратаванне газеты»: адным з механізмаў было звальненне папярэдняга дырэктара і абмежаванне яго права выкарыстоўваць фінансавыя сродкі арганізацыі.

    Кірыл Жываловіч.

    Якім чынам Жываловіч быў пастаўлены ў вядомасць аб сходзе заснавальнікаў, якіх усяго два? 

    «Па месцы сваёй прыцы быў праінфармаваны некалькі разоў, яму рабілі паведамленні, на сход ён не з’явіўся, — сказаў Бандарэнка.

    Што цяпер з 75% статутнага фонда, якія належыць Жываловічу? 

    «Яны належаць яму, змены заснавальнікаў не было. Ён застаецца заснавальнікам прадпрыемства, але праз тое, што быў не ў стане займацца фінансава-гаспадарчай дзейнасцю, было прынятае рашэнне аб ягоным звальненні», — тлумачыць новы дырэктар. 

    Таксама Бандарэнка сказаў, што падазрае Жываловіча ў рассылцы ад яго імя інфармацыі пра прапанову «гранта ў сто тысяч».

    «На мой погляд, гэта сыходзіла ад яго. РУУС праводзіць праверку, мы звярнуліся з просьбай вызначыць і прыцягнуць да адказнасці асоб, якія распаўсюджвалі інфармацыю», — сказаў Бандарэнка. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці