• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэй Пачобут — сярод прызёраў конкурсу Grand Press

    У Варшаве, у Музеі гісторыі Польшчы, адбылося ўручэнне прэміі Grand Press Awards – найбуйнейшага журналісцкага конкурсу краіны. Сярод прызёраў – беларускі палітвязень Анджэй Пачобут.

    Анджэй Пачобут. Фота: Вольга Корсун

    За званне «Журналіст года» галасавалі 88 рэдакцый польскай прэсы, радыё, тэлебачання і Інтэрнэту.

    У выніку галасавання званне журналіста 2024 года атрымаў Анджэй Андрысяк, старшыня Таварыства мясцовых газет і выдавец «Gaze­ty Radom­szcza­ńskiej». За ім апынуліся: Рэната Кім («Newsweek Pol­s­ka») на другім месцы, Юстына Добраш-Орач (TVP) на трэцім месцы, Анджэй Пачобут на чацвёртым месцы і Патрык Словік (WP) на пятым.

    Узнагароду ад імя Анджэя Пачобута атрымаў леташні Журналіст года Войцех Чухноўскі, які падзякаваў публіку за тое, што яна памятае рэпрэсаванага ў Беларусі журналіста.

    «Дзякуй, што памятаеце. Мы ведаем, наколькі ён незламаным застаецца ў турме. Часам мы губляем надзею і маем шалёныя думкі. Мы працуем афіцыйна і неафіцыйна. Спадзяюся, гэты кашмар скончыцца. Учора Лукашэнка вызваліў яшчэ некалькі чалавек, але Анджэя сярод іх не было. Немагчыма ўявіць, што перажывае ён і ягоная сям’я. Дзякуй, што памятаеце», – сказаў журналіст «Gaze­ty Wybor­czej».

    Вядомага гарадзенскага журналіста, актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Горадні, асудзілі на 8 гадоў зняволення за журналісцкія матэрыялы і этапавалі ў самую жорсткую калонію Беларусі. З сёлетняга 26 лютага пра яго няма ніякіх вестак. Усе гэтыя тры гады ён зазнае ціск і катаванні, яму не перадаюць неабходных лекаў, нягледзячы на праблемы з сэрцам. І ўвесь гэты час вызваліць журналіста спрабавала польская дыпламатыя, аднак пакуль безвынікова.

    «На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». У Вільні назвалі пераможцаў праваабарончай прэміі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці