• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Анджэя Пачобута абвясцілі ганаровым грамадзянінам Варшавы

    Варшаўская рада ўрачыста абвясціла журналіста ганаровым жыхаром Варшавы 31 ліпеня 2024 года. Сваякі Анджэя на цырымонію не прыехалі з меркаванняў бяспекі.

    Журналіста Анжэя Пачобута абвясцілі ганаровым грамадзянінам Варшавы

    Анджэй Пачобут. Фота: БелТА

    Ганаровае званне зняволенаму журналісту Варшаўская рада прысвоіла ў чэврені 2024 года падчас штогадовай сесіі напярэдадні гадавіны пачатку Варшаўскага паўстання. Учора, 31 ліпеня, адбылася ўрачыстая цырымонія абвяшчэння новых ганаровых грамадзян польскай сталіцы.

    Сёлета ганаровымі грамадзянамі сталіцы Польшчы сталі Анджэй Пачобут і трое ўдзельнікаў Варшаўскага паўстання, паведамляе TOK FM.

    Абвяшчэнне Пачобута ганаровым грамадзянінам на ўрачыстым паседжанні Варшаўскай рады было ўспрынята з вялікім энтузіязмам. «З‑за асцярогі за бяспеку ніхто са сваякоў не з’явіўся», — паведаміў карэспандэнт Блажэй Кулеша, які прысутнічаў на мерапрыемстве.

    «У такой сітуацыі, калі мы не можам прымусіць рэжым яго вызваліць, мы можам зрабіць так, каб вакол яго справы не было цішыні, каб быў розгалас, каб рэжым Лукашэнкі не мог быць спакойным і думаць, што ўсе забыліся пра такія выпадкі. Мы будзем выступаць за Пачобута, за ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі і будзем спрабаваць падтрымліваць іх сваякоў і людзей, якія змагаюцца за іх вызваленне»,цытуе Радыё Рацыя польскага палітыка Роберта Тышкевіча.

    Як пераследуюць Анджэя Пачобута

    Журналіста выдання Gaze­ta Wybor­cza Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне. Яго абвінавацілі паводле часткі 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

    8 лютага 2023 года суддзя Гродзенскага абласнога суда Дзмітрый Бубенчык прызнаў Анджэя Пачобута вінаватым і прызначыў яму 8 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    23 чэрвеня 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўнесла Анджэя Пачобута ў пералік грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

    Адрас у калоніі: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Андрэй Станіслававіч Пачобут.

    Польскае кіраўніцтва настойліва і паслядоўна дабіваецца вызвалення Анджэя Пачобута з калоніі. Афіцыйная Варшава разглядае розныя інструменты ўздзеяння на рэжым, у тым ліку і поўнае закрыццё польска-беларускай мяжы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці