• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст Анджэй Пачобут стаў ганаровым грамадзянінам Варшавы

    Дэпутаты гарадской рады Варшавы прысвоілі журналісту і дзеячу польскай меншасці ў Беларусі, палітвязню Анджэю Пачобуту званне ганаровага грамадзяніна.

    Палітвязень, журналіст Анджэй Пачобут

    У чацвер, 20 чэрвеня 2024 года, дэпутаты гарадской рады Варшавы прысвоілі пяці асобам званне ганаровага грамадзяніна польскай сталіцы. Сярод іх — гродзенскі журналіст Анджэй Пачобут, піша Pol­skie Radio.

    «У такой сітуацыі, калі мы не можам прымусіць рэжым яго вызваліць, мы можам зрабіць так, каб вакол яго справы не было цішыні, каб быў розгалас, каб рэжым Лукашэнкі не мог быць спакойным і думаць, што ўсе забыліся пра такія выпадкі. Мы будзем выступаць за Пачобута, за ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі і будзем спрабаваць падтрымліваць іх сваякоў і людзей, якія змагаюцца за іх вызваленне», — сказаў з гэтай нагоды польскі палітык Роберт Тышкевіч.

    Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года ў Гродне. Ужо падчас знаходжання журналіста пад вартай яму выставілі абвінавачанне паводле часткі 3  артыкула 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

    Неўзабаве пасля затрымання ўлады пачалі аказваць ціск на Анджэя, каб той напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але журналіст адмовіўся. 31 сакавіка 2021 года беларуская праваабарончая супольнасць прызнала яго палітычным вязнем.

    4 кастрычніка 2022 года КДБ Беларусі дадаў Анджэя Пачобута ў спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. Гэтае рашэнне было прынятае яшчэ да пачатку судовага працэсу па справе журналіста.

    8 лютага 2023 года суддзя Гродзенскага абласнога суда Дзмітрый Бубенчык прызнаў Анджэя Пачобута вінаватым і прызначыў яму 8 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    23 чэрвеня 2023 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўнесла Анджэя Пачобута ў пералік грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці