• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сына пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава асудзілі на 1,5 гады калоніі

    1,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму прызначыў суд Быхаўскага раёна Арцёму Антонаву — сыну пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава.

    Арцём Антонаў. Фота: сацсеткі

    Арцёма Антонава асудзілі 19 красавіка 2024 года паводле часткі 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Суддзя Уладзімір Жолудзеў прызначыў Арцёму адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Пра гэта паведаміў тг-канал MAYDAY.TEAM.

    Затрыманне  Арцёма Антонава адбылося ўвечары 26 снежня ў Быхаве. Хлопца забралі ў міліцыю, патлумачыўшы, што суседзі скардзяцца на гучную музыку ў кватэры. Абвінавачанне паводле артыкула 368 Крымінальнага кодэкса грунтуецца на тым, што ў міліцэйскай машыне па дарозе ў пастарунак Арцём нібыта абразліва выказваўся пра Аляксандра Лукашэнку.

    «Я думаю, гэта помста мне за мой ад’езд. Сын, вядома ж, быў засмучаны тым, што мяне затрымлівалі па крымінальнай справе,  што дапытвалі ў КДБ. І што ён там, у машыне, казаў, а чаго не казаў — сведкамі гэтага былі толькі міліцыянты. Паводле іх слоў Арцёма і вінавацяць», — каментаваў здарэнне Сяргей Антонаў.

    Бацька палітзняволенага Сяргей Антонаў – вядомы пісьменнік, журналіст, аўтар кніг з серыі «Метро 2033». За супрацу з незалежнымі сайтамі 6TV і «Магілёў Медыя» зазнаў пераслед у Беларусі. Ён пакінуў краіну 11 снежня мінулага года, праз некалькі дзён  пасля ператрусу ў ягоным жыллі і допыту супрацоўнікамі Камітэта дзяржбяспекі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці