• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць
    Навіны

    Журналіста Алега Супрунюка прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі

    Як стала вядома ад знаёмых брэсцкага журналіста, 8 жніўня Алег Супрунюк быў асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні». Да суда больш за паўгода журналіста ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА.
    Навіны

    Руслан Кулевіч выпускае трэцюю кнігу ўспамінаў пра міжваенны Гродна

    Журналіст Руслан Кулевіч рыхтуе да выпуску кнігу «Апошнія сведкі Гродна» — трэцюю частку з цыклу з успамінамі гродзенцаў 1920−1940‑х гадоў. Новая кніга ўключае гісторыі з Гродна, сабраныя да 2020 года, і апавяданні рэпатрыянтаў, якія пакінулі горад.
    Акцэнты

    «Можна сустракацца часцей!» У Вільні прайшоў заключны, лампавы МедыяКвіз

    Пяць медыяквізаў былі арганізаваныя да 30-годдзя БАЖ, якое будзе адзначацца ў сярэдзіне верасня. Тры з іх прайшлі ў Беластоку, астатнія два — у Літве. 
    Замежжа

    З расійскага палону вызвалілі ўкраінскага журналіста, захопленага ў 2022‑м

    Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў факт абмену з Расіяй палоннымі і падзякаваў ААЭ за пасярэдніцтва.
    Навіны

    Накіпела?! Прымі ўдзел у ананімным апытанні аб супрацы НДА і медыя

    Анкета даследавання складаецца прыкладна з 20 пытанняў, большасць з якіх закрытая. Даследаванне праводзіцца грамадскай арганізацыяй «ІншыЯ» і Аб’яднаннем беларусаў Нямеччыны «Разам» пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў. Вынікі будуць выкарыстаныя для планавання далейшай працы па развіцці супрацоўніцтва паміж медыя і НДА.

    Новы парадак уезду ў Латвію — як ён павінен працаваць ужо 1 верасня

    На першы дзень восені прызначаны запуск новай працэдуры перасячэння мяжы Латвіі грамадзянамі шэрагу трэціх краін — у тым ліку і беларусам. Плануецца папярэдняя падача звестак пра сябе і чаканне дазволу (ці адмовы) на ўезд. 
    Акцэнты

    Купалаўскі без купалаўцаў. Чым цяпер зарабляе галоўны тэатр краіны і як жывуць яго былыя зоркі

    5 гадоў таму Нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы рыхтаваўся ўрачыста адсвяткаваць 100-годдзе. Аднак падзеі пасля прэзідэнцкіх выбараў перакрэслілі ўсе планы, кардынальна змяніўшы і сам тэатр, і лёсы акцёраў.
    Навіны

    «Экстрэмісцкай» прызналі старонку «ВКонтакте» журналіста і блогера Сяргея Бяспалава

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 22 жніўня папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    «Наша Ніва» шукае мантажора відэа для TikTok

    Быць у кадры неабавязкова (але калі хочаце — то гэта плюс), але трэба ўмець добра шукаць і падаваць, ілюстраваць інфармацыю.
    Навіны

    Фота Ігара Лосіка з’явілася на выставе ў Празе

    Стэнд з гісторыяй зняволенага журналіста «Свабоды» Ігара Лосіка ёсць часткай выставы «На хвалях Свабоды», якая адкрылася 21 жніўня ў Празе ў рамках фестывалю Nev­er­More 68.
    Навіны

    Незалежныя рэгіянальныя СМІ знаходзяцца ў вельмі складаным становішчы — рэдактар «Віцебскага кур’ера»

    Незалежныя рэгіянальныя беларускія СМІ знаходзяцца ў вельмі складаным становішчы, заявіў «Позірку» рэдактар і ўладальнік сайта «Віцебскі кур’ер news» Аляксандр Корнышаў.
    Акцэнты

    «Я не ведаю сапраўдных прозвішчаў некаторых калег». Украінскі расследавальнік пра працу БРЦ, «кума» Пуціна і бяспеку

     Як журналіст з Украіны трапіў у беларускую каманду БРЦ? Чаму рэдакцыя занялася «Пашпартам новай Беларусі»? І з‑за чаго ўкраінскі медыйшчык не ведае сапраўдных прозвішчаў сваіх беларускіх калег? БАЖ пагутарыў з Максімам Саўчуком, кіраўніком расследавальніцкага аддзела БРЦ. Размаўлялі выключна па-беларуску.
    Навіны

    Медыя пра падарожжы 34travel запускае платную падпіску

    Беларускае медыя пра падарожжы 34travel  абвесціла, што запускае платную падпіску. Усе абноўленыя гайды і свежыя лонгрыды — маршруты, мануалы, тэматычныя даведнікі — у поўным аб’ёме будуць даступныя толькі падпісчыкам.
    Навіны

    У палітвязынкі Паліны Піткевіч з’явілася сімвалічная хросная

    У межах кампаніі #WeS­tand­BYy­ou дэпутатка Афелія Нік з нямецкай партыі «Саюз 90/Зялёныя» стала сімвалічнай хроснай журналісткі Паліны Піткевіч, асуджанай беларускімі ўладамі да трох гадоў пазбаўлення волі.

    БАЖ просіць улады Латвіі захаваць беларускамоўную версію грамадскага партала LSM+

    Беларуская асацыяцыя журналістаў накіравала кіраўніцтву LSM, а таксама старшыням Камісіі па правах чалавека і грамадскіх справах Сейма Латвіі і  Рады грамадскіх электронных СМІ зварот з просьбай паспрыяць захаванню беларускамоўнай версіі LSM.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці