• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты для медыя на развіццё супольнасці (дэдлайн — 12 кастрычніка)

    Balkan Inves­tiga­tive Report­ing Net­work (BIRN) запускае першы набор Audi­ence-Engaged Jour­nal­ism Grants — грантаў для медыя, якія хочуць развіваць журналістыку з уключэннем аўдыторыі.

    Audi­ence-engaged jour­nal­ism ставіць супольнасці ў цэнтр журналісцкага працэсу: людзі могуць дзяліцца інфармацыяй, досведам і назіраннямі, а рэдакцыі — знаходзіць недаасветленыя праблемы, узмацняць галасы недапрадстаўленых груп і будаваць больш моцную сувязь з аўдыторыяй.

    Для каго: юрыдычна зарэгістраваныя медыяарганізацыі з 10 краін: Албанія, Боснія і Герцагавіна, Чэхія, Венгрыя, Косава, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Польшча, Сербія і Славакія.

    Арганізацыя павінна быць зарэгістраваная як юрыдычная асоба не пазней за 1 студзеня 2024 года.

    Падаць можна арыгінальную ідэю расследавання або глыбокай журналісцкай гісторыі і патлумачыць, як супольнасць будзе ўдзельнічаць у яе распрацоўцы.

    Асабліва вітаюцца тэмы, звязаныя з:

    • Недапрадстаўленымі супольнасцямі;
    • Жанчынамі;
    • Моладдзю;
    • Нацыянальнымі і этнічнымі меншасцямі;
    • LGBTQ+ людзьмі;
    • Іншымі маргіналізаванымі або недаасветленымі групамі.

    Што прапануецца:

    • Індывідуальныя гранты да 4700 EUR для гісторый пра нацыянальныя, рэгіянальныя або лакальныя праблемы;
    • Трансгранічныя гранты да 9400 EUR для мінімум двух медыя, якія разам працуюць над тэмай, важнай для аўдыторый у Балканскіх і Вышаградскіх краінах;
    • Чатырохдзённы анлайн-трэнінг па журналістыцы з уключэннем аўдыторыі і выкарыстанні інструмента BE Engaged;
    • Ментарства падчас рэалізацыі праекта;
    • Доступ да лічбавага інструмента BE Engaged для краўдсорсінгу, збору і аналізу інфармацыі ад супольнасцяў.

    У межах гэтага набору BIRN падтрымае да 4 індывідуальных грантаў і да 2 трансгранічных грантаў.

    Фарматы гісторый:

    Падтрыманыя матэрыялы могуць быць у тэкставым, аўдыя‑, відэа- або мультымедыйным фармаце.

    Дэдлайн падачы заявак — 12 кастрычніка 2026 года.

    Перыяд рэалізацыі: абраныя медыя павінны пачаць працу над праектамі 1 снежня 2026 года. Праекты могуць працягвацца да 8 месяцаў. Усе актыўнасці павінны быць завершаныя да 31 ліпеня 2027 года.

    Інфармацыйная сесія: 7 верасня 2026 года, 14:00 CET. Рэгістрацыя

    Пытанні можна дасылаць да 5 кастрычніка 2026 года на email: karla.junicic@birnnetwork.org

    Поўны Call for Appli­ca­tions

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Арганізатар: BIRN — Balkan Inves­tiga­tive Report­ing Net­work. Гранты рэалізуюцца ў межах ініцыятывы Media Inno­va­tion Europe: Towards a Resilient Pub­lic-Inter­est Media Ecosys­tem, якую вядзе Inter­na­tion­al Press Insti­tute разам з The Fix Foun­da­tion і Thom­son Media.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.