• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фестываль JournalismAI пра сувязі ШІ і медыя (17–18 лістапада)

    Фестываль Jour­nal­is­mAI — гэта сустрэча журналістаў, кіраўнікоў рэдакцый і спецыялістаў па тэхналогіях, каб падзяліцца тым, што на практыцы, а не ў тэорыі, азначае штучны інтэлект для медыяў.

    Фестываль прапануе дыскусіі і тэматычныя панэлі, якія даследуюць сувязь медыя і штучнага інтэлекту, выкарыстанне ШІ для паляпшэння журналістыкі.

    Мерапрыемства арганізаванае праектам Лонданскай школы эканомікі і палітычных навук Polis пры падтрымцы  Google News Ini­tia­tive.

    Калі: 17–18 лістапада 2026 года.

    Дзе: Лондан, Вялікабрытанія + анлайн-трансляцыя на YouTube.

    Для каго:

    • Журналісты і рэдактары, якія жадаюць інтэграваць штучны інтэлект у свой працоўны працэс.
    • Лідары ​​СМІ, якія рухаюць лічбавую трансфармацыю ў сваіх арганізацыях.
    • Спецыялісты ў галіне тэхналогій, якія ствараюць інструменты для журналісцкай індустрыі.
    • Даследчыкі і навукоўцы , якія вывучаюць сувязь штучнага інтэлекту і СМІ.
    • Усе, хто захапляецца будучыняй навін і апавядання гісторый.

    Як прыняць удзел

    Ёсць магчымасць удзелу анлайн і афлайн.

    • Удзел анлайн — бясплатна. Каб далучыцца да трансляцыі на YouTube, трэба ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА
    • Удзел афлайн за плату: 50 фунтаў стэрлінгаў за абодва дні, 25 — за адзін дзень. ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ

    Больш інфармацыі пра фестывыль па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.