Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Аналагавы адкат? Чаму калаж стаў настолькі актуальным сёння ў медыя
У эпоху звышхуткага спажывання інфармацыі звычайнае фота часта праносіцца міма вока гледача і не здольнае зачапіць яго ўвагу. Да таго ж сёння беларускія незалежныя медыя сутыкаюцца з сур’ёзным выклікам — яны не могуць здымаць унутры краіны. У такіх варунках калаж становіцца самым арганічным і магутным інструментам сторытэлінгу, які дазваляе змясціць у адной валізе цэлы свет.
Анджэй Пачобут папрасіў у папы рымскага блаславення для Беларусі
Аб благаслаўленні для Беларусі, для сваёй сям’і і Саюза палякаў у Беларусі папрасіў былы палітвязень, журналіст і актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут у папы рымскага Льва XIV падчас кароткай гутаркі пасля агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.
Адкрытая лекцыя журналіста Аляксандра Чарнухі «Чаму аўдыторыя данаціць «Міністэрству сепультуры»?
Аляксандр Чарнуха правядзе 3 верасня ў Варшаве адкрытую лекцыю. У ёй журналіст і аўтар музычнага каналу «Міністэрству сепультуры» раскажа, як стварыў «сваю тусоўку» навокал медыя і чаму яна гатовая яго падтрымліваць.
У Варшаве затрымалі двух ІТ-спецыялістаў, якія раней абслугоўвалі «Белсат»
1 верасня а 6‑й гадзіне раніцы супрацоўнікі CBA (Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Польшчы) затрымалі двух ІТ-спецыялістаў, якія раней супрацоўнічалі з «Белсатам», паведаміла ў Facebook былая дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўска-Гузы.
Гранты для медыя на развіццё супольнасці (дэдлайн — 12 кастрычніка)
Balkan Investigative Reporting Network (BIRN) запускае першы набор Audience-Engaged Journalism Grants — грантаў для медыя, якія хочуць развіваць журналістыку з уключэннем аўдыторыі.
Прэзентацыя ў Варшаве10-га нумара Pamyłka і навуковай прэміі «Бізон Гіґс 2026» (10 верасня)
Летам выйшаў юбілейны, дзясяты нумар зіну Pamyłka. Рэдакцыя хочацца падзяліцца на сустрэчы з чытачамі ў Варшаве ўнутранай кухняй і планамі. А таксама распавесці пра другую эдыцыю прэміі «Бізон Гіґс» — прэмію супольнасці беларусаў для беларускіх навукоўцаў у галіне натуральных, дакладных навук, або навук пра Зямлю. Першая прэмія ўручалася ў лютым 2025 года.
Исследование: если вирусные фейки действительно распространяются как вирусы, то в борьбе с ними главное — скорость
Если фейк не опровергать неделю, с ним успеет ознакомиться почти половина потенциальной аудитории, а если опровергнуть его в первые сутки — то считанные проценты. К такому выводу пришли журналисты издания The Straits Times. «Проверено» пересказывает главное из их публикации.
Камітэт абароны журналістаў шукае каардынатара праграм па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі
Committee to Protect Journalists (CPJ) прапануе вакансію Program Coordinator, Eastern Europe/Central Asia. Праца цалкам дыстанцыйная, кандыдат павінен знаходзіцца ў Еўропе. Дэдлайн падачы заявак — 10 верасня 2026 года.
Журналісты даведаліся, колькі кватэр у прапагандыста Мукавозчыка — ён заклікаў «не ныць» тых, хто не можа купіць жыллё
Андрэй Мукавозчык — адзін з самых адыёзных праўладных прапагандыстаў, які заклікаў да публічных пакаранняў смерцю беларусаў за злівы відэа з расійскай тэхнікай, выяўляў «затоеных» нязгодных на квізах і высмейваў маладых людзей, якія скардзіліся на цяжкасці з купляй кватэры. Выданне «Люстэрка» даведалася і расказвае, якая нерухомасць ёсць у самога Мукавозчыка.
Вышаградскія гранты на праекты 2026 (наступны дэдлайн — 1 кастрычніка)
Міжнародны Вышаградскі фонд абвяшчае конкурс грантаў Visegrad+ для падтрымкі праектаў, якія спрыяюць працэсам дэмакратызацыі і трансфармацыі ў краінах Заходніх Балкан і рэгіёнах Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна).
Праваабаронца Леанід Судаленка абскарджвае прызнанне яго TikTok-старонкі «экстрэмісцкім матэрыялам»
У апеляцыі сябра БАЖ і праваабаронца звяртае ўвагу на памылку ў назве і ідэнтыфікатары старонкі, непрапарцыйнасць забароны ўсяго рэсурсу, а таксама на тое, што справа разглядалася без яго ўдзелу.
Адзін шалёны месяц «Нашай Долі». Газета «исключительно вреднаго направленія»
1 верасня адзначаем 120 гадоў з выхаду першага нумара «Нашай Долі». У 1906 годзе беларусы скарысталіся вакном магчымасцяў — і ў Расійскай імперыі ўпершыню легальна пачала выходзіць газета па-беларуску.
Выйшаў даклад, як сілавікі пераследуюць беларусаў праз Інтэрпол і чаму гэта трэба абмежаваць
Офіс Святланы Ціханоўскай сумесна з ініцыятывай BelPol пры садзейнічанні ініцыятывы «Кіберпартызаны» падрыхтавалі аналітычны даклад «Wanted by Dictator: Red Notice State» ( «Іх шукае дыктатар: дзяржава чырвоных сігналаў»).
Топ бясплатных АI-інструментаў для навучання і самаадукацыі
Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекту ў паўсядзённым жыцці «AI на практыцы» распавядае пра некалькі бясплатных інструментаў, якія могуць істотна дапамагчы ў навучанні.
«Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Telegram-бот ініцыятывы Dissidentby, акаўнт у Facebook Кацярыны Ваданосавай
Міністэрства інфармацыі Беларусі 31 жніўня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.