• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гранты да 30 000 долараў для дакументальных фотапраектаў (дэдлайн — 12 кастрычніка)

    W. Eugene Smith Grant падтрымлівае фатаграфічныя праекты, якія працягваюць традыцыю гуманістычнай фотаэсэістыкі W. Eugene Smith.

    Фота: Peter Olexa / pexels.com

    Для каго: фатографы(-кі) і візуальныя творцы ад 18 гадоў, якія працуюць з дакументальнай фатаграфіяй, фотажурналістыкай або мультымедыйнымі праектамі. Падавацца можна з любой краіны — міжнародныя заяўкі вітаюцца. Прафесійны статус не абавязковы: падавацца могуць і не прафесійныя фатографы(-кі).

    Студэнты(-кі) не могуць падавацца на гэты грант — для іх ёсць асобны W. Eugene Smith Stu­dent Grant.

    Асаблівую ўвагу надаюць працам, якія:

    • спрыяюць сацыяльным зменам;
    • выкарыстоўваюць новыя тэхналогіі і спосабы распаўсюду выяваў;
    • злучаюць традыцыю фатаграфіі і сацыяльных зменаў з сучаснай практыкай;
    • працуюць з важнымі тэмамі чалавечага досведу — гуманітарнымі, культурнымі, сацыяльнымі, экалагічнымі, навуковымі, медыцынскімі, палітычнымі або звязанымі з узброенымі канфліктамі.

    Грант прызначаны для таго, каб пачаць працу над фатаграфічным праектам або завяршыць здымку ўжо існага. Калі фатаграфічная частка ўжо завершаная і засталіся толькі рэдагаванне, падрыхтоўка выставы або кнігі, такі праект не падыходзіць. Калабаратыўныя заяўкі прымаюцца. Адзін чалавек можа падаць толькі адну прапанову.

    Фінансавыя ўмовы:

    • галоўны грант — 30 000 USD;
    • два дадатковыя гранты для фіналістаў(-ак) — па 10 000 USD.

    Выплата адбываецца часткамі:

    • для галоўнага гранта: 24 000 USD пасля атрымання гранта і 6 000 USD пасля перадачы 12 лічбавых выяваў і 12 прынтаў цягам 18 месяцаў;
    • для грантаў фіналістаў(-ак): 8 000 USD пасля атрымання гранта і 2 000 USD пасля перадачы 12 лічбавых выяваў цягам 18 месяцаў.

    Атрымальнікі(-цы) таксама павінны падаць фінальную справаздачу пра выкарыстанне гранта.

    Важныя ўмовы:

    Выявы і прынты, перададзеныя пасля атрымання гранта, стануць часткай W. Eugene Smith Lega­cy Col­lec­tion у Inter­na­tion­al Cen­ter of Pho­tog­ra­phy. Атрымальнікі(-цы) падпішуць Deed of Gift, які дае Smith Fund і ICP невыключную ліцэнзію на некамерцыйнае выкарыстанне гэтых работ у выставах, публікацыях і іншых матэрыялах, звязаных з фондам або ICP.

    Для заяўкі патрэбныя:

    • біяграфія да 1 500 знакаў з прабеламі;
    • CV да 2 000 знакаў з прабеламі — або PDF любой даўжыні;
    • апісанне праекта да 2 000 знакаў з прабеламі;
    • праектная прапанова да 3 000 знакаў з прабеламі;
    • да 40 выяваў;
    • аплата рэгістрацыйнага ўнёску.

    Выявы павінны прадстаўляць праект, на які вы падаецеся. Калі праект новы, можна дадаць папярэднія працы, выразна пазначыўшы іх як past work, каб паказаць сваё бачанне і здольнасць рэалізаваць заяўлены праект.

    Важна: выявы, згенераваныя AI, не прымаюцца.

    Кошт падачы: 50 USD. Калі заяўнік(-ца) не можа аплаціць унёсак, можна звярнуцца па fee waiv­er да адной з партнёрскіх арганізацый Smith Fund.

    Адбор: Заяўкі ацэньвае міжнароднае журы з трох чалавек. Спачатку журы разглядае заяўкі, прапановы і фатаграфіі і выбірае фіналістаў(-ак). Фіналісты(-кі) атрымаюць магчымасць дапрацаваць прапановы і адказаць на пытанні журы. Пасля другога разгляду будуць выбраныя атрымальнік(-ца) галоўнага гранта, атрымальнік(-ца) fel­low­ship і фіналіст(-ка).

    Дэдлайн падачы заявак: 12 кастрычніка 2026 года.

    ПАДРАБЯЗНАСЦІ І РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.