Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Збор сродкаў! Віцебскаму журналісту Аляксандру Корнышаву патрэбна дапамога ў сувязі з аперацыяй
Віцебскі журналіст і рэдактар Аляксандр Корнышаў мае патрэбу ў фінансавай дапамозе ў сувязі са складанай аперацыяй. Яе неабходнасць выявілася пасля вымушанага пераезду журналіста спачатку ва Украіну, а потым — у Польшчу. Пра гэта Аляксандр расказаў у праграме «Беларус беларусу» тэлеканала «Белсат» .
Белоруски сделали сатирический проект, где высмеяли, каких женщин хочет видеть пропаганда. Получилось скорее не весело, а грустно
На YouTube 3 февраля вышел первый эпизод сатирического проекта «Давай его дождемся», в котором высмеивается, как пропаганда изображает женщин. По сюжету ведущая передачи на гостелевидении рассказывает об идеальной (с ее точки зрения) семье с двумя детьми. Правда, они явно живут в России. «Зеркало» спросило у создательниц проекта, почему белоруски написали сценарий о российских проблемах.
Амбасады Швецыі і Вялікабрытаніі заклікалі вызваліць медыяменеджара Андрэя Аляксандрава
Вызваліць былога намесніка дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, палітзняволенага Андрэя Аляксандрава заклікалі 5 лютага амбасады Швецыі і Велікабрытаніі ў Беларусі.
Нідэрландская кампанія прадала «Яндэкс» расіянам
Нідэрландская Yandex N.V. заключыла здзелку па продажы бізнесу «Яндэкса» за 475 млрд расійскіх (каля 5,2 млрд даляраў) рублёў кансорцыуму інвестараў і перастане быць галаўной кампаніяй, гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Рэдактар глыбоцкай раёнкі працягвае абражаць апазіцыю і пужаць чытачоў вайной
Новы артыкул галоўнага рэдактара Андрэя Панкрата з’явіўся на сайце раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» 1 лютага пад загалоўкам «Яны хочуць здаць краіну, каб тусавацца прыгожа… Навошта Беларусі новая ваенная дактрына?».
Папаўненне ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў: дадатак у Google Play «Радыё Свабода», старонкі «Еўрарадыё» ў сацсетках і іншыя рэсурсы
Міністэрства інфармацыі Беларусі на падставе судовых рашэнняў унесла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў чарговыя інтэрнэт-рэсурсы, афіляваныя з незалежнымі медыямі «Радыё Свабода», «Белсат», «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
Саша Раманава: «Цяпер перыяд ахалоджвання да пратэснага парадку дня і пошуку новых аўдыторый і стратэгій»
Няпростыя пытанні ў няпросты час. Чаму апошнім часам дзве рэдакцыі незалежных медыяў — KYKY і The Village Belarus — вымушаныя былі сканцэнтравацца на сацсетках? Пры якіх умовах адновіцца праца сайтаў? Якую частку каманды (невялікі спойлер: харызматычны вядоўца Глеб Сямёнаў застаецца) атрымалася захаваць? БАЖ пагутарыў з медыяменеджаркай і дырэктаркай KYKY Сашай Раманавай.
Закрываем профиль, удаляем лайки, прячем друзей. Делаем аккаунты менее заметными для силовиков
Власти признают «экстремистскими» не только СМИ и разные инициативы, но и аккаунты отдельных людей в соцсетях. Например, в списке «экстремистских материалов» есть страницы гродненского журналиста Руслана Кулевича. И если вы дружите с ним в фейсбуке или подписаны в инстаграме, то милиция может посчитать это распространением «экстремистских материалов». «Медиазона» составила гайд, как скрыть своих друзей и подписки в соцсетях, а заодно и отлайкать «экстремистское».
Дзятлаўская раёнка прапануе далучыцца да свайго чат-бота «Перамогі»
Дзятлаўская раённая газета «Перамога» асвойвае сучасныя платформы і прапануе чытачам з дапамогай QR-кода падключыцца да чат-бота ў тэлеграме. Яго назва прадказальна супадае з назвай мабілізацыйнага плана «Перамога», абвешчанага беларускім дэмакратычным рухам.
«Абнуленне і пачатак усяго наноў». Беларуская рэжысёрка паставіла ў Гданьску спектакль пра эміграцыю
У Гданьскім Шэкспіраўскім тэатры адбылася прэм’ера спектакля «Да дому наўпрост 10 гадзін язды» беларускай рэжысёркі Жэні Давідзенкі. Пра першую спробу дыялогу з польскай аўдыторыяй і глабальны сіндром эміграцыі Жэня распавяла MOST.
«Мне радасна, што я сыходжу на піку». Кацярына Пытлева развіталася з камандай «Маланкі»
Пра свой сыход з праекта былая праграмная дырэктарка незалежнага беларускага СМІ Malanka.media паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram.
Рамана Пратасевіча выдалілі са «спісу экстрэмістаў»
Праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуў увагу на тое, што ў апошняй рэдакцыі «Пераліку грамадзян Беларусі, замежных грамадзян альбо асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» больш няма прозвішча Рамана Пратасевіча.
У Віцебску Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў. І прызначылі новы суд
Віцебскага распаўсюдніка незалежнай прэсы прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП: супрацоўнікі міліцыі сцвярджаюць, што на ягонай старонцы Facebook знайшлі спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы, прызнаныя «экстрэмісцкімі».
СМІ ў Беларусі ў 2023 годзе. Электронны бюлетэнь БАЖ
№1 (75) 2024. Спампаваць PDF.
«Беларусь мяне здзівіла». Гісторыя паляка Альбэрта Ежы Вяжбіцкага, які вядзе тэлеграм-канал па-беларуску
«Радыё Свабода» распавядае пра этнічнага паляка Альбэрта Ежы Вяжбіцкага, які праводзіць у Варшаве экскурсіі па-беларуску і вядзе тэлеграм-канал для беларусаў «Польскія аповесці».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці