Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Народная Амбасада ў Італіі прапануе журналістам калабарацыю для паездкі на фестываль у Перуджу
Штогадовы фестываль журналістыкі ў Перуджы (Італія) збірае медыяспецыялістаў з усяго свету, якія дзеляцца найноўшымі гісторыямі поспеху і здабыткамі ў галіне медыя.
Блогер-палітвязень Павел Вінаградаў: Я практычна чатыры гады збіраў кантэнт
Паўла Вінаградава кідалі ў штрафны ізалятар, збівалі, спрабавалі паставіць у «нізкі статус». Ён не згубіў пачуцця гумару, на волі расказвае пра турэмныя парадкі, смяецца з іх і з сябе. 3 лістапада Вінаградаў упершыню па вызваленні выйшаў у эфір «Белсату».
У Польшчы намераны канчаткова разабрацца з грамадскімі СМІ, каб яны сталі незалежнымі ад палітыкаў
Плануецца, што ў пачатку наступнага года ў Сейм (ніжэйшая палата парламенту) будзе ўнесены новы законапраект аб СМІ, які мяняе правілы дзейнасці грамадскіх СМІ.
Кароткая гісторыя беларускай журналістыкі: адраджэнне, вынішчэнне і выгнанне
БАЖ сабраў слухачоў на лекцыю па найноўшай гісторыі беларускай журналістыкі «Што ўзлятала, а што згасала? Незалежныя беларускія СМІ ад 90‑х і да сёння». Выбралі найважнейшыя моманты з гэтага выступу.
Праграма супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін Усходняга партнёрства (дэдлайн — 7 лістапада)
Нямецкі ўрад працягвае падтрымліваць дэмакратычныя грамадзянскія ініцыятывы ў Беларусі, Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Малдове, Украіне і Расіі праз праграму Eastern Partnership Programme.
Віктар Марчук: Лічба можа замяніць паперы, але давер не заменіць нішто
Брэст ніколі не мог паскардзіцца на адсутнасць уласнай перыядычнай прэсы. І тут у 2002 годзе ў абласным цэнтры з’явіўся новы гулец — «Брэсцкая газета». Яна адразу змяніла растаноўку сіл. Як былы архітэктар Віктар Марчук стаў заснавальнікам вядомага брэнда? І куды зараз рушыць гэтае незалежнае выданне з выбітнай гісторыяй?
Мінус 12 газет: што адбываецца з рэгіянальнальнай недзяржаўнай прэсай
У выніку цяпер з 12 газет, якія з’яўляюцца членамі Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя мас-медыя», на паперы ўжо не выходзяць ніводнае выданне. Некаторыя спрабуюць падтрымліваць сайты.
Пасольствы краінаў Эўразвязу ў Беларусі заклікалі вызваліць несправядліва зняволеных беларускіх журналістаў
Пасольствы Вялікабрытаніі, Нямеччыны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Швецыі і прадстаўніцтва Эўразвязу ў Беларусі заклікалі ўлады вызваліць беларускіх журналістаў, якія застаюцца за кратамі.
Варкшоп «АІ з нуля: як ствараць тэксты, голас і карцінкі» (рэгістрацыя — да 12 лістапада)
Хочаце разабрацца, як выкарыстоўваць штучны інтэлект у сваёй працы? Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае на бясплатны міні-варкшоп «АІ з нуля: як ствараць тэксты, голас і карцінкі».
Анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы ад Alliance4Europe (18 лістапада)
Alliance4Europe запрашае на практычны анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы.
«Калі я беларус, дык я добры ці дрэнны?» Як беларуска-літоўскі праект Clap&Slap шукае адказы на балючыя пытанні
Reform.news працягвае праект «Культурная Re:візія», у якім праз тэксты беларускіх крытыкаў паспрабуем скласці мапу культурнага ландшафту ў Беларусі і замежжы. Сёння прапаноўваем увазе агляд тэатральнай крытыцы Настассі Панкраватай літоўска-беларускага спектакля Clap&Slap з удзелам Агнетэ Лісічкінайтэ і Ігара Шугалеева.
Как помочь себе при выгорании и хронической усталости? Вот 7 книг, которые рекомендуют белорусские психологи
CityDog.io попросил пятерых опытных беларуских психологов, работающих в разных методах (от КПТ до гештальта), поделиться книгами, которые помогут справиться с выгоранием и хронической усталостью.
Вяртаючыся да каранёў: аўдыёспектакль Светы Бень і Інгі Лізянгевіч
Летась да Ночы расстраляных паэтаў быў створаны аўдыёспектакль «Нікому я гэтага не казала». Ён падрыхтаваны паводле кнігі твораў і лістоў Наталлі Вішнеўскай «Неба мнагавокае».
Як (не) супрацоўнічаюць медыя і НДА: вынікі даследавання і парады адны адным
Грамадская арганізацыя «ІншыЯ» і Аб’яднанне беларусаў Нямеччыны «Разам» пры падтрымцы Беларускай асацыяцыі журналістаў зладзілі даследаванне супрацоўніцтва беларускіх НДА і недзяржаўных медыя, каб выявіць запыты, белыя плямы ды кропкі росту. Дзелімся галоўнымі высновамі.
Пачобута не выпусцілі з турмы, бо Польшча не адкрыла пункты пропуску на мяжы – Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Польшча сарвала ўгоду – нібыта палітвязня Анджэя Пачобута збіраліся абмяняць на беларускіх шпіёнаў, затрыманых у Польшчы, але польскія ўлады адклалі адкрыццё двух пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці