Моўшн-дызайнер для YouTube-канала БРЦ
Беларуская асацыяцыя журналістаў

Выява створана БРЦ
Чаго чакаюць ад кандыдата:
- Упэўненая праца ў Photoshop і After Effects;
- Вопыт з генератыўнымі мадэлямі для стварэння і дапрацоўкі візуала;
- Разуменне YouTube: фарматы, патрабаванні платформы, логіка прэв’ю;
- Партфоліё з моцнымі клікабельнымі вокладкамі і прыкладамі моўшн-графікі.
Будзе вялікім плюсам, калі ў суіскальніка ёсць:
- Навыкі 3D-графікі;
- Вопыт у расследацыйных медыя, дзе графіка тэхнічна простая, але сэнсава нагружаная: схемы сувязяў, карты, дакументы, таймлайны;
- Разуменне таго, як думаюць і працуюць расследавальнікі, уменне хутка разбірацца ў тэхнічных заданнях і арыентавацца ў матэрыяле.
Дасылайце партфоліё і пары слоў пра сябе на адрас office@investigatebel.org
Беларускі расследавальніцкі цэнтр займаецца расследаваннем карупцыі і выкрыццём фэйкаў, адданы прынцыпам празрыстасці, дакладнасці і адказнасці. Кожны матэрыял заснаваны на старанна правераных фактах, з павагай да прыватнага жыцця і захаваннем этычных стандартаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў