• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць
    Навіны

    Апеляцыю асуджанага медыяменеджара Канстанціна Залатых пакінулі без задавальнення

    Вярхоўны суд 4 ліпеня разгледзеў апеляцыйную скаргу дырэктара эканамічнай незалежнай газеты «Белорусы и рынок» Канстанціна Залатых, пакаранага 4 гадамі зняволення па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў. Прысуд першай інстанцыі прадказальна пакінуты без зменаў.  
    Навіны

    Палітзняволенаму Андрэй Фаміну за самвыдат «Веснікі» прызначылі 7 гадоў калоніі

    У Мінскім гарадскім судзе 21 чэрвеня да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі палітзняволенага Андрэя Фаміна. Яго абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 342 (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). 
    Навіны

    Экс-рэдактара ліквідаванай «Новай газеты Смаргоні» пакаралі 7 суткамі арышту

    Як стала вядома калегам медыяменеджара і прадпрымальніка Рамуальда Улана, у дзяржаўны выходны 3 ліпеня дзяжурная брыгада Смаргонскага раённага суда пакарала яго 7 суткамі адміністрацыйнага арышту — дакладны артыкул пакуль не агалошваецца.  
    Навіны

    Андрэй Скурко ў лістах: Няма гарантаванай і пэўнай адплаты за перажытае. Толькі сам гэты шлях, уласна, і ёсць

    Паўліна Скурко, жонка палітзняволенага нашаніўца Андрэя Скурко, публікуе ў фэйсбуку чарговыя вытрымкі з яго лістоў. Тут развагі пра Сусвет, Грунвальдскую бітву і «каралеўства ў канцы шляху»,  піша «Наша Ніва».
    Акцэнты

    «Калі журналіст будзе рабіць два вялікіх якасных матэрыялы на месяц, яму на хлеб не хопіць». Гутарка з рэжысёркай Ксеніяй Галубовіч

    Напрыканцы вясны ў Львове праходзіў медыяфорум, дзе былі журналісты з дзясяткаў краін свету. Размовы беларускіх медыйшчыкаў у перапынках між асноўнымі секцыямі форуму нагадвалі асобную імпрэзу: нашы калегі ўздымалі і тэму ананімнасці ў журналістыцы, і акалічнасці працы ў выгнанні, і этычныя пытанні. У працяг гэтых дыскусій БАЖ пагаварыла  з журналісткай, фатографкай і рэжысёркай Ксеніяй Галубовіч пра яе асабістае бачанне беларускай медыяпрасторы.
    Акцэнты

    «Бяда ў Менску»,— кіраўнік Радыё Свабода напісаў пра Ігара Лосіка і Андрэя Кузьнечыка ў часопісе «American Purpose»

    Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Радыё Свабода Джэфры Гедмін напісаў артыкул пра Беларусь і беларускіх палітвязьняў, піша «Радыё Свабода».
    Навіны

    Лукашэнка падпісаў рэпрэсіўныя змены ў закон, які ставіць крыж на незалежных СМІ ў Беларусі

    1 ліпеня прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі распаўсюдзіла заяву, што той ухваліў змены ў закон «Аб сродках масавай інфармацыі». Дакумент пашырае пералік падстаў для анулявання пасведчання дзяржаўнай рэгістрацыі медыя і абмежавання доступу да інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выдання, навінавага агрэгатара. Ва ўсіх выпадках маюцца на ўвазе недзяржаўныя СМІ. 
    Акцэнты

    «Если бы удалось поговорить с кем-то из окружения Лукашенко, это был бы крутой вызов». Почему важно оставаться в контакте с властью

    Уместно ли сейчас цитировать провластных политиков? А задавать неудобные вопросы представителям демократических сил? Зачем вообще представлять государственную позицию, если режим объявил независимые медиа «экстремистами»? В дискуссии о том, возможна ли сейчас объективная политическая журналистика приняли участие Татьяна Ошуркевич и Татьяна Коровенкова. 
    Навіны

    У Віцебску СК шукае тых, хто даваў інтэрв’ю «Белсату». Іх выклікаюць па справе Вячаслава Лазарава

    Следчыя актывізаваліся ў другой палове чэрвеня — пасля таго, як ў СІЗА апынулася Таццяна Пыцько, жонка віцебскага відэааператара-фрылансера. Яе вінавацяць у тым, што яна быццам бы супрацоўнічала з тэлеканалам «Белсат», дапамагаючы мужу.
    Навіны

    Рамуальда Улана як «ненадзейнага элемента» маглі наўмысна ізаляваць на час адзначэння дзяржаўнага свята

    Калегі экс-рэдактара «Новай газеты Смаргоні» Рамуальда Улана напярэдадні паведамілі, што ў пятніцу 30 чэрвеня яго выклікалі ў гарадскі РАУС для атрымання чарговага папярэджання. Адтуль ён не вярнуўся — мяркуючы па ўсім, застанецца за кратамі мінімум да аўторка, бо ў краіне доўгія выходныя з прычыны дзяржаўнага Дня незалежнасці.
    Навіны

    На брэсцкім дзяржаўным тэлебачанні ўзгадалі пра памілаванне Рамана Пратасевіча

    У Брэсцкім абласным судзе разглядалася крымінальная справа жыхара Брэста Дзмітрыя Белямука, які абвінавачваўся па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ.

    Стипендии для специалистов по дата-сторителлингу (дедлайн — 10 августа)

    Журналисты и специалисты в области коммуникации из Армении, Азербайджана, Беларуси, Грузии, Казахстана, Кыргызстана, Молдовы, Таджикистана, Турции, Туркменистана, Украины или Узбекистана могут подать заявки на участие в этой программе, сообщает IJnet.

    Тэатр на разломе: ліпень у ЕГУ пачнецца з міжнароднай мастацтвазнаўчай канферэнцыі

    3–4 ліпеня 2023 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце пройдзе міжнародная канферэнцыя «Тэатр на разломе: 2020–2023». Яна арганізаваная пры падтрымцы The German Marshall Fund of the U.S. Чытаць праграму канферэнцыі.
    Акцэнты

    Ад бежанства да самагубства на беразе Нёмана: як склалася жыццё паэта Міхася Явара, творчасць якога амаль не захавалася

    Заходнебеларускі паэт Міхась Явар скончыў жыццё самагубствам у чэрвені 1933 года. Да 90 гадавіны смерці паэта Hrodna.life узгадаў асноўныя моманты з яго жыцця і разабраўся, што стала прычынай самагубства маладога таленавітага хлопца.
    Навіны

    Журналіста Генадзя Мажэйку два дні запар уносяць у «чорныя спісы» сілавікоў – спачатку КДБ, а потым і МУС

    Прозвішча былога карэспандэнта газеты «Комсомольская правда» в Беларуси» Генадзя Мажэйкі з’явілася ў пераліку грамадзян, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. Журналіст, асуджаны да 3 гадоў калоніі, утрымліваецца ў СІЗА № 1 Мінска і чакае пераводу ў калонію.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці