• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць
    Акцэнты

    Праваабаронцы даследавалі практыку інкамунікада ў беларускіх вязніцах: сістэматычнае і мэтанакіраванае катаванне

    Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі сумесна з «Прававой ініцыятывай» абнародаваў даклад «Саўдзельнік — цішыня: Incom­mu­ni­ca­do у Беларусі як катаванне і бесчалавечнае абыходжанне».

    Гранты Еўрапейскага фонду за дэмакратыю

    Еўрапейскі фонд за дэмакратыю (Euro­pean Endow­ment for Democ­ra­cy, EED) падтрымлівае ініцыятывы, якія спрыяюць развіццю дэмакратыі, грамадзянскай актыўнасці і плюралістычнай палітычнай сістэмы ў краінах Еўрапейскага суседства і за яго межамі.
    Навіны

    Журналіста Аляксея Карпеку ўзялі пад варту — завочна

    Пра гэта журналіст расследніцкага выдання «Бюро Медыя» напісаў сёння на сваёй старонцы ў Face­book, прадэманстраваўшы фрагмент атрыманага дакумента. У ім засведчана, што Аляксея Карпеку вінавацяць паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага Кодэкса РБ («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні»). І што ў дачыненні да яго прымянілі меру стрымання «ў выглядзе ўзяцця пад варту».
    Акцэнты

    З’явіліся рэкамендацыі па камунікацыі з палітвязнямі. Што пра іх думаюць журналісты і былыя зняволеныя?

    Фонд «21 мая», Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва і Аб’яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў распрацавалі спіс рэкамендацый для камунікацыі журналістаў з палітзняволенымі — «Тры “так” і тры “не”. Этыка ўзаемадзеяння і мовы пра палітвязняў». БАЖ вывучыў дакумент і запытаўся меркавання пра яго ў рэдактараў і журналістаў, у тым ліку тых, якія маюць досвед зняволення.

    «Экадом» шукае PR-менеджар_ку (дэдлайн — 25 сакавіка)

    Арганізацыя «Экадом» абвясціла вакансію PR-менеджара / PR-менеджаркі.
    Навіны

    Google дадала Gemini ў дакументы, табліцы і прэзентацыі

    Кампанія прэзентавала новыя функцыі на базе мадэлі Gem­i­ni ў сэрвісах Work­space. Цяпер карыстальнікі змогуць хутчэй ствараць дакументы, табліцы і прэзентацыі, а таксама атрымліваць адказы па змесце сваіх файлаў проста ў рабочых праграмах.
    Навіны

    Польскі суд адмовіў у разглядзе апеляцыі адвакатаў беларускага журналіста Аляксандра Буракова

    Ваяводcкі адміністрацыйны суд у Варшаве на пачатку сакавіка вынес рашэнне аб адхіленні пазову па справе Буракова. Сутнасць справы, з‑за якой беларускі журналіст трапіў у шэнгенскі бан, застаецца таямніцай. Вырак вышэйшай інстанцыі наконт адхілення апеляцыі збянтэжыў нават польскую адвакацкую кантору.
    Акцэнты

    Дзмітрый Семчанка расказаў пра размовы з Маркавым у 2020‑м і дэталі свайго пераследу

    Былы журналіст прэзідэнцкага пула Дзмітрый Семчанка ў выпуску падкаста «Медыяжаба» расказаў, як сыходзіў з АНТ, як сілавікі адмаўлялі відавочныя доказы катаванняў і чаму ён быў вымушаны з’ехаць з Беларусі.
    Навіны

    СК пра справу супраць Кацярыны Ваданосавай: «Асноўная мэта — рэалізацыя ідэалагічнай дыверсіі»

    Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што расследаванне па крымінальнай справе ў дачыненні блогеркі і тэлевядоўцы Кацярыны Ваданосавай ужо вядзецца.
    Навіны

    Журналіст Павел Дабравольскі будзе адбываць тэрмін у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

    Як стала вядома БАЖ, згодна з удакладненай інфармацыяй, прыгавораны да 9 гадоў пазбаўлення волі за «здраду дзяржаве» палітзняволены журналіст Павел Дабравольскі будзе адбываць тэрмін у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а не строгага, як паведамлялася раней.
    Навіны

    Вызваліўся адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Іван Марозаў — гэта быў яго другі палітычны тэрмін

    Марозаў правёў на свабодзе каля года паміж першым вызваленнем і другім арыштам.

    Прыём матэрыялаў на конкурс «Вольнае слова» (дэдлайн — 3 траўня)

    Конкурс «Вольнае слова» праводзіцца пад эгідай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Да 3 траўня прымаюцца матэрыялы, якія былі апублікаваныя ў 2025 годзе.
    Акцэнты

    Брытанскі журналіст: «Усё пачалося з Беларусі і ўсё скончыцца Беларуссю»

    Пітэр Памеранцаў — брытанскі журналіст, пісьменнік, вядомы сваімі даследаваннямі прапаганды, дэзінфармацыі і сучаснай расійскай палітыкі. Зараз ў Кіеве даследчык піша кнігу пра тое, як выйграваць інфармацыйныя войны, пачынаючы з сябе.

    Мікрагранты на стварэнне падкастаў (наступны дэдлайн — 31 сакавіка)

    Con­tent is Queen збірае заяўкі на мікрагранты для стварэння падкастаў. Могуць удзельнічаць пачынаючыя і дасведчаныя падкастары з усяго свету.
    Навіны

    TikTok Аляксандра Івуліна трапіў у «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 13 сакавіка чарговы раз папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.