«Ад думкі да публічнай пазіцыі»: Кампус палітычнай навукі адкрывае набор на праграму Think Tank Gym (дэдлайн — 10 лістапада)
Кампус палітычнай навукі абвяшчае пачатак прыёму заявак на адукацыйную праграму Think Tank Gym для моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Праграма скіраваная на фармаванне новага пакалення экспертаў, аналітыкаў, журналістаў і грамадскіх лідараў.

Навучанне разлічанае на тых, хто цікавіцца грамадска-палітычнымі працэсамі, імкнецца развіваць крытычнае мысленне і бачыць сваю кар’еру ў аналітычных цэнтрах (think tanks), медыя, міжнародных інстытуцыях або грамадскіх арганізацыях.
Што будзе
Праграма складаецца з двух узаемазвязаных этапаў:
- Анлайн-модуль (17 лістапада – 14 снежня): інтэнсіўная праца з практычным трэнажорам, разбор рэальных кейсаў і заняткі з ментарамі.
- Афлайн-частка (18–20 снежня): выніковы інтэнсіў для адабраных фіналістаў і фіналістак з магчымасцю асабістага нетворкінгу.
Падчас праграмы ўдзельнікі і ўдзельніцы навучацца:
- аналізаваць складаныя грамадскія і палітычныя змены;
- пісаць якасныя аналітычныя тэксты і артыкулы;
- публічна выступаць і пераканаўча аргументаваць;
- будаваць уласны прафесійны брэнд у экспертным асяроддзі.
Спікеры і эксперты праграмы
Да навучання далучацца вядучыя міжнародныя і беларускія эксперты і эксперткі, сярод якіх:
- Джэймс Ніксі (James Nixey) — брытанскі аналітык, эксперт аналітычнага цэнтру Chatham House;
- Рыгор Астапеня — заснавальнік Цэнтра новых ідэй;
- Юрый Дракахруст — старшы даследчык Цэнтра новых ідэй;
- Антон Раднянкоў — старшыня Рады Цэнтра новых ідэй;
- Вольга Лойка — галоўная рэдактарка выдання Plan B.
Таксама з удзельнікамі будуць працаваць выпускнікі і выпускніцы папярэдніх праграм Кампуса, якія ўжо паспяхова будуюць кар’еру ў міжнародных структурах.
Як падаць заяўку
Заяўкі прымаюцца да 10 лістапада 2026 года.
Кантакты для дадатковых пытанняў:
- E‑mail: info@politicalcampus.co
- Telegram: t.me/ivanmarozka
- Сайт: politicalcampus.co
@bajmedia