Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Похищенная в Ираке американская журналистка освобождена — Reuters
Иракская вооруженная группировка «Катаиб Хезболла», связанная с Ираном, освободила похищенную американскую журналистку Шелли Киттлсон. Об этом заявил госсекретарь США Марко Рубио, пишет Reuters.
Што страцілі дзяржаўныя СМІ праз выдаленне сваіх YouTube-каналаў і колькі беларускіх падпісчыкаў яны мелі
3 красавіка сэрвіс YouTube выдаліў каналы беларускіх дзяржаўных медыяў БелТА, АНТ, СТБ. Радыё Свабода разбіраецца, чаму гэта адбылося і якую аўдыторыю яны страцілі.
Палітзняволены журналіст Дзмітрый Наважылаў застаецца за кратамі
Праваабаронцы паведамляюць пра «блытаніну» ў спісах палітвязняў, вызваленых 19 сакавіка пры садзейнічанні ЗША. БАЖ звяртае ўвагу, што першапачаткова ў спісе на вызваленне па памілаванні значыліся дакладныя асабовыя звесткі былога дырэктара інфармагенцтва БелаПАН Дзмітрыя Наважылава.
Cаміт Unlock у Празе для журналістаў і актывістаў (дэдлайн — 10 красавіка)
Штогадовая платформа Unlock — саміт пра актывізм і інавацыі, дзе можна знайсці аднадумцаў, папоўніць веды і пашырыць свае кампетэнцыі. Арганізатары запрашаюць актывістаў, журналістаў і іншых стваральнікаў кантэнту, а таксама спецыялістаў у галіне супрацьдзеяння дэзінфармацыі.
Журналіст Ігар Карней распавёў пра новую працу на будоўлі
Былы палітзняволены, журналіст Радыё Свабода Ігар Карней, якога ў чэрвені 2025 года прымусова вывезлі з Беларусі пасля вызвалення, распавёў у Facebook пра новую працу. Ужо амаль месяц ён «спасцігае азы» прафесіі будаўніка на Азорскіх выспах у Партугаліі.
Беларускі ПЭН абвясціў прыём заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча (дэдлайн — 20 красавіка)
Беларускі ПЭН распачынае прыём намінацый на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, апублікаваныя ў 2025 годзе. Прэмія ўганароўвае чалавечую годнасць, свабоду думкі і творчасці ў самых складаных умовах.
З’явіўся падкаст-навігатар для тых, хто хоча сачыць за беларускай культурай
У сакавіку выйшаў першы эпізод «Кропкі над ё». Як кажуць стваральнікі, гэта падкаст пра навіны беларускай культуры, які «дапаможа не страціць сувязь з тым, што адбываецца ў музыцы, літаратуры, тэатры і кіно».
Malanka Media шукае SMM-менеджараў (дэдлайн — 17 красавіка)
Malanka Media шукае SMM-спецыялістаў, якія будуць развіваць акаўнты медыя ў Instagram і TikTok.
Белорусский союз журналистов заявил о поддержке от Всемирной федерации журналистов. Что это за организация?
После удаления белорусских госканалов ОНТ, СТБ и Белта с платформы YouTube провластный Белорусский союз журналистов опубликовал новость о поддержке госСМИ со стороны Всемирной федерации журналистов (World Journalists Federation). Что это за организация, выяснил интернет-портал «Першы».
Былую дырэктарку «Белсата» Агнешку Рамашэўскую абвясцілі ў вышук у Расіі
Былая кіраўніца «Белсата» Агнешка Рамашэўская абвешчана ў вышук у Расіі, яе імя з’явілася ў базе вышуку МУС РФ, піша «Медыязона».
СТВ запусціў новы YouTube-канал пасля выдалення асноўнага
Дзяржаўны беларускі тэлеканал СТВ запусціў новы YouTube-канал, пасля таго як асноўны быў выдалены. Цяпер на канале ўжо больш за сотню відэа.
YouTube выдаліў каналы беларускіх дзяржаўных медыяў — у адказ яны пагражаюць прызнаннем пляцоўкі «экстрэмісцкай»
Увечары 3 красавіка беларускія дзяржаўныя СМІ паведамілі, што відэахостынг YouTube выдаліў іх каналы, а менавіта — БелТА, СТБ і АНТ.
Ці законнае ануляванне пашпартоў былых палітвязняў і ці могуць зрабіць тое ж з іншымі? Меркаванне юрыста і былога сілавіка
30 сакавіка стала вядома, што многім беларускім палітвязням, якіх летась вывезлі за мяжу, анулявалі пашпарты. Юрыст Алесь Міхалевіч і былы сілавік Уладзімір Жыгар патлумачылі, ці гэта законна і што рабіць тым, у каго пашпарт анулявалі.
«Гісторыя поўная нечаканасцей, і не ўсе яны непрыемныя». Крысціна Сабаляўскайце – пра ВКЛ, Беларусь і Расію
Літоўская інтэлектуалка і пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце ў інтэрв’ю «Салідарнасці» – пра смешную сітуацыю падчас прэзентацыі раманаў «Silva rerum» па-беларуску, любімыя месцы ў Вільні і прычыны нелюбові да Расіі.
«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызналі «Новы Час» і па другім разе — Беларускі расследавальніцкі цэнтр
У пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 3 красавіка 2026 года ўнеслі незалежныя медыя: «Новы Час» і Беларускі расследавальніцкі цэнтр.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.