• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Архіў

    Адфільтраваць па даце публікацыі
    Паказаць
    Навіны

    Анджэй Пачобут папрасіў у папы рымскага блаславення для Беларусі

    Аб благаслаўленні для Беларусі, для сваёй сям’і і Саюза палякаў у Беларусі папрасіў былы палітвязень, журналіст і актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут у папы рымскага Льва XIV падчас кароткай гутаркі пасля агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

    Чаму аўдыторыя данаціць «Міністэрству сепультуры»? Лекцыя пра тое, як пабудаваць кам’юніці

    3 верасня журналіст і аўтар музычнага каналу Аляксандр Чарнуха раскажа, як стварыў «сваю тусоўку» навокал медыя і чаму яна гатовая яго падтрымліваць.
    Навіны

    У Варшаве затрымалі двух ІТ-спецыялістаў, якія раней абслугоўвалі «Белсат»

    1 верасня а 6‑й гадзіне раніцы супрацоўнікі CBA (Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Польшчы) затрымалі двух ІТ-спецыялістаў, якія раней супрацоўнічалі з «Белсатам», паведаміла ў Face­book былая дырэктарка тэлеканала Агнешка Рамашэўска-Гузы.

    10‑ы нумар Pamyłka і навуковая прэмія «Бізон Гіґс 2026» — прэзентацыя ў Варшаве (10 верасня)

    У Варшаве адбудзецца сустрэча, прысвечаная дзвюм падзеям: юбілейнаму, дзясятаму нумару зіну Pamył­ka і запуску другой эдыцыі прэміі «Бізон Гіґс». На сустрэчы рэдакцыя зіну распавядзе пра ўнутраную працу і планы, а арганізатары прэміі патлумачаць, як будзе праходзіць новая эдыцыя, і адкажуць на пытанні.
    Акцэнты

    Исследование: если вирусные фейки действительно распространяются как вирусы, то в борьбе с ними главное — скорость

    Если фейк не опровергать неделю, с ним успеет ознакомиться почти половина потенциальной аудитории, а если опровергнуть его в первые сутки — то считанные проценты. К такому выводу пришли журналисты издания The Straits Times. «Проверено» пересказывает главное из их публикации.

    Камітэт абароны журналістаў шукае каардынатара праграм па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі

    Com­mit­tee to Pro­tect Jour­nal­ists (CPJ) прапануе вакансію Pro­gram Coor­di­na­tor, East­ern Europe/Central Asia. Праца цалкам дыстанцыйная, кандыдат павінен знаходзіцца ў Еўропе. Дэдлайн падачы заявак — 10 верасня 2026 года.
    Акцэнты

    Журналісты даведаліся, колькі кватэр у прапагандыста Мукавозчыка — ён заклікаў «не ныць» тых, хто не можа купіць жыллё

    Андрэй Мукавозчык — адзін з самых адыёзных праўладных прапагандыстаў, які заклікаў да публічных пакаранняў смерцю беларусаў за злівы відэа з расійскай тэхнікай, выяўляў «затоеных» нязгодных на квізах і высмейваў маладых людзей, якія скардзіліся на цяжкасці з купляй кватэры. Выданне «Люстэрка» даведалася і расказвае, якая нерухомасць ёсць у самога Мукавозчыка.
    Навіны

    Праваабаронца Леанід Судаленка абскарджвае прызнанне яго TikTok-старонкі «экстрэмісцкім матэрыялам»

    У апеляцыі сябра БАЖ і праваабаронца звяртае ўвагу на памылку ў назве і ідэнтыфікатары старонкі, непрапарцыйнасць забароны ўсяго рэсурсу, а таксама на тое, што справа разглядалася без яго ўдзелу.
    Навіны

    Канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты» і цырымонія ўзнагароджання «Вольнага слова» пройдуць у верасні. РЭГІСТРАЦЫЯ

    Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае калег на галіновую канферэнцыю ў Вільні, у межах якой мы пагаворым пра ўмовы і стандарты працы беларускіх медыя сёння, давер аўдыторыі, выклікі і поспехі недзяржаўных выданняў.
    Акцэнты

    Адзін шалёны месяц «Нашай Долі». Газета «исключительно вреднаго направленія»

    1 верасня адзначаем 120 гадоў з выхаду першага нумара «Нашай Долі». У 1906 годзе беларусы скарысталіся вакном магчымасцяў — і ў Расійскай імперыі ўпершыню легальна пачала выходзіць газета па-беларуску. 
    Акцэнты

    Выйшаў даклад, як сілавікі пераследуюць беларусаў праз Інтэрпол і чаму гэта трэба абмежаваць

    Офіс Святланы Ціханоўскай сумесна з ініцыятывай BelPol пры садзейнічанні ініцыятывы «Кіберпартызаны» падрыхтавалі аналітычны даклад «Want­ed by Dic­ta­tor: Red Notice State» ( «Іх шукае дыктатар: дзяржава чырвоных сігналаў»).

    Топ бясплатных АI-інструментаў для навучання і самаадукацыі

    Аўтар канала пра выкарыстанне штучнага інтэлекту ў паўсядзённым жыцці «AI на практыцы» распавядае пра некалькі бясплатных інструментаў, якія могуць істотна дапамагчы ў навучанні.
    Навіны

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: Telegram-бот ініцыятывы Dissidentby, акаўнт у Facebook Кацярыны Ваданосавай

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 31 жніўня чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
    Навіны

    Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы, у спісе ёсць беларуская мова

    Кампанія прадставіла Gem­i­ni 3.5 Tran­scribe — новую мадэль для распазнавання мовы. Яна падтрымлівае больш за 85 моваў, у тым ліку беларускую, і ўмее ачышчаць тэкст ад слоў-паразітаў і самавыпраўленняў.
    Навіны

    Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі

    Выстава будзе называцца «Голас стагоддзя: 120 гадоў «Нашай Ніве» Гісторыя слова і свабоды». Экспазіцыя раскажа пра ўсе перыяды выдання: і ХХ, і ХХІ стагоддзе. 
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.