Вакансія SMM-спецыяліста ў Літве (дэдлайн — 15 лістапада)
Лабараторыя стратэгій і дыялогу DobraCoLab шукае SMM-спецыяліста, які зробіць размовы аб стратэгіях, дыялогу і канфліктах цікавымі.

Выява з сайта dobracolab.org
Што трэба рабіць:
• запусціць сацсеткі праекта (Instagram, Facebook, Threads) з нуля;
• распрацаваць і рэалізаваць кантэнт-план;
• ператвараць сэнсы і экспэртызу ў жывыя пасты;
• рабіць візуал і пасты ў адзіным стылі і мантаваць Reels.
Што прапануюць:
• 500 € у месяц;
• выдаленую працу і гнуткі графік;
• 6 месяцаў з магчымасцю працягу;
• прастора для творчасці;
• кейс «запуск з нуля» у партфоліё.
Кандыдат павінен:
• мець досвед вядзення сацсеткак. Трэба будзе паказаць прыклады;
• мець досвед працы ў графічных і відэа-рэдактарах;
• пісаць жыва і без канцылярыту;
• трымаць тэрміны без напаміну;
• працаваць па individuali veikla у Літве ці гатовы(а) яе аформіць.
Плюсам будзе досвед таргета і аналітыкі.
Дасылайце рэзюме на пошту dobracolab@gmail.com.
DobraCoLab — каманда экспертаў, якая развівае камунікацыйную ўстойлівасць арганізацый і камандаў. Працуе там, дзе размова ламаецца: у перамовах, у канфліктах, на стыку культур.
@bajmedia