Архіў
Адфільтраваць па даце публікацыі
Памёр заснавальнік CNN Тэд Цёрнер
Пра смерць Тэда Цёрнера ў сераду, 6 траўня, паведаміў тэлеканал CNN. Цёрнеру было 87 гадоў.
Вэбінар «Давер і рызыка: як працаваць з крыніцамі і героямі ў эпоху рэпрэсій» (рэгістрацыя да 12 траўня)
Збіраеш гісторыю, але з мэтаў бяспекі не можаш паказаць, хто за ёй стаіць — крыніцы, герояў і нават сваё аўтарства? І ўсё роўна мусіш зрабіць яе праверанай, этычнай і пераканаўчай.
Школа па правах чалавека «Правы чалавека ў дзеянні» (дэдлайн — 18 траўня)
«Прававая ініцыятыва» запрашае актывістаў, праваабаронцаў і ўсіх, хто цікавіцца правамі чалавека, на адукацыйную праграму ў Вільні.
Школа інклюзіўных практык і сацыяльнай трансфармацыі About People (дэдлайн — 22 траўня)
Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” (J4T) запрашае на Школу інклюзіўных практык і сацыяльнай трансфармацыі About People. Удзел у школе бясплатны.
Глабальная журналісцкая стыпендыя імя Хлебнікава (дэдлайн — 17 траўня)
Інстытут Гарымана пры Калумбійскім універсітэце ў партнёрстве з Калумбійскай школай журналістыкі і фондам JX запрашае незалежныя СМІ ў выгнанні з Азербайджана, Беларусі і Расіі падаць заяўку на стыпендыю Klebnikov Global Journalism Fellowship 2026.
Савет Пулітцэраўскай прэміі абвясціў лаўрэатаў 2026 года
У Злучаных Штатах былі абвешчаныя лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі 2026 года. Пра гэта паведамляецца на сайце прэміі.
У спісе «экстрэмісцкіх» фармаванняў і арганізацый 60 рэдакцый СМІ і іншых медыяструктур
У пераліку «экстрэмісцкіх» фарміраванняў і арганізацый (ЭФ, ЭА), які вядуць КДБ і МУС, колькасць рэдакцый і іншых медыяструктур дасягнула 60, сведчыць праведзены «Позіркам» аналіз.
У «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма ўключылі акаўнт у TikTok аналітыка Сяргея Чалага і Telegram-канал блогера Дзмітрыя Казлова
Міністэрства інфармацыі Беларусі 5 траўня ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
На конкурс «Вольнае слова» калегі даслалі больш за 170 матэрыялаў. Журы пачынае працу
У мінулую нядзелю завяршыўся прыём матэрыялаў на галоўны беларускі журналісцкі конкурс – «Вольнае слова». Сёлета на творчае спаборніцтва 75 калег даслалі 176 матэрыялаў, у тым ліку 13 цыклаў.
Слова як зброя: Журналістыка ва ўмовах пераследу і «рэжыму цішыні»
Становішча свабоды слова ў Беларусі сёння характарызуецца не проста статыстычным знаходжаннем на «дне» сусветных рэйтынгаў, а небяспечнай адаптацыяй рэпрэсіўнай сістэмы да вонкавага ціску. У той час як кропкавыя вызваленні журналістаў ствараюць для міжнароднай супольнасці ілюзію «нармалізацыі», унутраная машына пераследу трансфармуецца ў рэжым татальнай інфармацыйнай ізаляцыі.
Хакатон «Галасы супраць смяротнага пакарання» (дэдлайн — 6 траўня)
Беларуская Праваабарончая Школа і кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» запрашаюць на 3‑дзённы хакатон ідэй пра тое, як выводзіць тэму смяротнага пакарання ў публічную прастору.
BYSOL збірае сродкі для дзяцей палітвязняў і прымае заяўкі на дапамогу
Фонд BYSOL запусціў збор у падтрымку дзяцей беларускіх палітвязняў, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей і пачатку летніх вакацыяў. Штогод гэтая дапамога трапляе дзецям у Беларусь і сем’ям, што былі вымушаныя пакінуць краіну.
Анджэй Пачобут расказаў, як з’явіліся фота з суда — гэта вынік яго непадпарадкавання
Вядомыя фота з суда над Анджэем Пачобутам, дзе ён цвёрда глядзіць у фатакамеру, сталі вынікам непадпарадкавання. Пра гэта экс-палітвязень расказаў у першым інтэрв’ю на волі, якое даў польскай Gazecie Wyborczej.
Аднавіў працу сайт газеты дыяспары ў ЗША «Беларус»
Ранейшы сайт не абнаўляўся з восені 2024 года.
Вызваліць іх усіх! У Вільні прайшла акцыя салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі
22 прадстаўнікі і прадстаўніцы медыя застаюцца ў турмах Беларусі за сваю працу. Акцыю салідарнасці з імі, прысвечаную Сусветнаму дню свабоды прэсы, правялі беларускія калегі ў Вільні.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.