• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Асуджанага за самвыдатаўскія «Веснікі» Андрэя Фаміна дадалі ў спіс экстрэмістаў

    Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 29 верасня абнавіла на сваім сайце «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці». Сярод тых, каго дадалі ў гэты спіс, — палітзняволены Андрэй Фамін, асуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    Андрэя Фаміна звінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх); арт. 361 (Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь); арт. 361–1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).

    Судовы працэс распачаўся 15 чэрвеня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе, справу вяла суддзя Анжэла Касцюкевіч. Па выніку трох пасяджэнняў 21 чэрвеня яна агучыла вырак: 7 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

    Андрэй Фамін быў затрыманы 27 кастрычніка 2022 года. Зранку да хлопца заявіліся супрацоўнікі ГУБАЗіКа і САХРа ў поўным баявым абмундзіраванні і са зброяй. Андрэя збівалі — гэта было заўважна і на прымусовым «пакаяльным» відэа, якое на наступны дзень пасля затрымання апублікавалі праўладныя Telegram-каналы.

    Паводле боку абвінавачання, Андрэй Фамін каардынаваў сетку самвыдатаўскіх бюлетэняў «Веснікі», якія выходзілі ў друкаваным выглядзе ва ўсіх абласцях Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Таксама паведамлялася, што ён нібыта быў аўтарам тэкстаў і рэдактарам усёй сеткі «Веснікаў», якую 9 снежня 2022 года ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем», — праз паўтара месяца пасля затрымання Фаміна.

    Таксама яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў маршы пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2020 года.

    Амаль адразу пасля вынясення прысуду, не дачакаўшыся выніку абскарджання ў Вярхоўным судзе, Фаміна на пачатку ліпеня перавялі з мінскай Валадаркі ў СІЗА пры магілёўскай турме № 4. Паводле раскладу на сайце ВС, апеляцыйную скаргу 8 верасня разглядаў суддзя Ігар Любавіцкі. Паколькі апраўдальны вердыкт малаверагодны, то меркавана, што на сёння Андрэй Фамін этапаваны ў адну з папраўчых калоній Магілёўскай вобласці.

    Андрэй Фамін нарадзіўся і скончыў школу ў Магілёве, вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у Мінску, да затрымання працаваў капірайтарам.

    30 лістапада 2022 г. Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Андрэя Фаміна палітычным зняволеным.

    Чытайце яшчэ:

    Как репортёры раскрывают военные (и не только) преступления? Рассказываем, о чём говорили на Глобальной конференции журналистов-расследователей

    Горькое наследство. Анна Мирочник объясняет, зачем протесту рассказывать о своих жертвах

    У Латвіі да 2026 года павінны закрыць рускамоўныя грамадскія медыя. Камерцыйныя СМІ гэтая забарона пакуль не закране

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці