На журфак БДУ сёлета «конкурс» — менш за 1,1 чалавека на месца
На спецыяльнасць «Журналістыка» — 1,07 ч/м (79 заявак на 74 месцы + 6 «мэтавікаў» па-за конкурсам). На спецыяльнасць «Інфармацыя і камунікацыя» — 1,05 ч/м (44 заяўкі на 42 месцы).
Гэта ўсё, што трэба ведаць пра прэстыж журналістскай адукацыі ў сучаснай Беларусі.
Бясплатна навучацца атрымаў шанс нават абітурыент, які набраў 201–205 балаў з 300 магчымых. Платнага аддзялення на факультэце ўжо няма, бо платнікаў потым немагчыма прымусіць працаваць у дзяржаўных СМІ.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў