• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аўтарскія калонкі ў дзяржгазеце: “Гандурас, Гандурас! Мы з табой у складаны час”

    Аналіз аўтарскіх калонак дзяржаўнай газеты “Рэспубліка” і незалежнага інтэрнэт-выдання Naviny.by у лютым 2016 г.

    Калонка – асаблівы жанр у журналістыцы. Рэдакцыі паважаных масмедыя давяраюць пісаць такія тэксты толькі самым-самым. Калонкі змяшчаюцца на самых рэйтынгавых газетных плошчах. Аўтары-калумністы – гэта вядомыя і аўтарытэтныя асобы, эксперты і інтэлектуалы. Ім дазволена выказвацца. Да іх меркавання прыслухоўваюцца. Людзі ім вераць. Эксперты мяркуюць, што тэксты гэтага жанру перажывуць камунікацыйную рэвалюцыю і будуць карыстацца ўвагай чытачоў на любых медыяплатформах – ці то ў газеце, ці ў інтэрнэт-выданні, ці ў сацыяльных сетках. Жанр запатрабаваны.

    Пра што пішуць калумністы дзяржаўнай беларускай прэсы? Ці адрозніваюцца тэмы, якія яны ўздымаюць, ад тэм калонак незалежных выданняў? Якую мову выкарыстоўваюць аўтары для выказвання сваіх думак?

    Каб адказаць на гэтыя і іншыя пытанні, быў праведзены аналіз аўтарскіх калонак, змешчаных у дзяржаўным друкаваным выданні “Рэспубліка”, і матэрыялаў раздзелу “Мнение” незалежнага інтэрнэт-выдання Naviny.by. Часавыя рамкі даследавання – люты 2016 г.

    Апісанне выданняў

    “Рэспубліка”

    Naviny.by

    Інтэрнэт-выданне naviny.by Белорусские новости – першая беларуская газета, якая пачала выходзіць online. Стваральнік naviny.by – інфармацыйная кампанія БелаПАН (больш падрабязная інфармацыя пра праект – тут). У раздзеле Рэйтынг на сайце naviny.by можна пабачыць, што самыя папулярныя артыкулы выдання маюць ад 200 да 700 тыс. праглядаў.

    Матэрыялы для аналізу, крытэры

    У працэсе аналізу былі вылучаныя ўсе матэрыялы ў жанры аўтарскай калонкі, якія змясціла “Рэспубліка” ў друкаваных нумарах за люты. Ніжэй у табліцы – сабраныя дадзеныя: дата выхаду газеты, імя аўтара калонкі, назва артыкула, асноўная тэма, апісанне.

    “Рэспубліка” за: Аўтар калонкі Рубрыка Назва Тэма
    2 лютага аўторак
    1. Всеволод Шимов
    Мир Сирия: Непростая дорога к миру Мирные переговоры по Сирии в Женеве, Швейцария
    1. Павел Стасевич
    Страна Лифты нашей жизни Состояние лифтов в Беларуси, в ответ на трагический случай в Москве
    1. Елена Бегунова
    Я Не запутаться в сети О комментариях в интернете. Призыв ко всем «руководствоваться здравым рассудком»
    4 лютага, чацвер
    1. Павел Демидов, перепечатка из kommersant.ru
    Мир В пользу третьих лиц Президентская кампания в США
    1. Владимир Волчков
    Страна Дорожать — боязно, дешеветь — страшно Рынок интернет услуг в Беларуси
    1. Алина Касель
    Я Одинокая девушка не желает познакомиться Брак, семья, замужество
    5 лютага, пятніца
    1. Андрей Муковозчик
    Мир На надо нервничать спокойно разберемся Отношения с Литвой, осложнения в связи со строительством Островецкой АЭС
    1. Мария Друк
    Страна Бизнесу идут навстречу Ситуация в мебельной промышленности, партнёрство между частным бизнесом и государством, и гос. кампаниями
    1. Наталья Степуро
    Я Сети на завтрак, сети на обед Зависимость от соцсетей
    9 лютага аўторак
    1. Всеводлод Шимов
    Мир Полуостров раздора Санкции ЕС против России, ситуация вокруг п‑ова Крым
    1. Владимир Волчков
    Страна Бизнес из подворотни Протесты предпринимателей, проблема ввоза товаров, нормы технического регламента таможенного союза
    1. Наталля Пахомчык
    Я Падарожжа ў краіну творчасці Рукадзелле, як спосаб адпачыць
    11 лютага, чацвер
    1. Вадим Гигин
    Мир Почти шекспировские страсти Выборы с США, борьба кланов и идей
    1. Ірына Свірко
    Краіна Культурны алімп Маладзечна культурная сталіца Беларусі 2016 г.
    1. Инна Горбатенко
    Я Выкурить из подъезда Про курение в подъездах
    12 лютага пятніца
    1. Арсений Сивицкий, директор Центра стратегических и внешнеполитических исследований
    Мир Санкции в подвешенном состоянии? Санкции со стороны США ЕС в отношении Беларуси. Нормализация отношений.
    1. Александр Бенько
    Страна Пять лет вперед Программа деятельности Правительства РБ на 2016–2020 гг.
    1. Елена Мисник
    Я Возраст делу не помеха Увеличение пенсионного возраста
    16 лютага аўторак
    1. Всеволод Шимов
    Мир Христианское единство Встреча Папы Римского и Патриарха Кирилла на Кубе
    1. Полина Конога
    Страна Правила пишутся для всех Сертификаты для ИП, «обиженные на жизнь ипэшники»
    1. Вера Артэага
    Я Моўная гармонія Больш гадзінаў для вывучэння беларускай мовы ў школах
    18 лютага, чацвер
    1. Петр Орехин, gazeta.ru
    Мир Захлебнуться в плохих долгах Ситуация в мировой экономике.
    1. Владимир Волчков
    Страна Полный UBER ИТ индустрия должна быть подпоркой реальному сектору экономики.
    1. Елена Бегунова
    Я Кризис пенсионного возраста Повышение пенсионного возраста
    19 лютага пятніца
    1. Всволод Шимов
    Мир Косово восемь лет спустя Ситуация в Косово, международное положение
    1. Полина Конога
    Страна Фуры меж двух огней Ситуация на рынке международных перевозок в Беларуси
    1. Анна Петроченко
    Я Дело Паркера закрыто Рассказ о маленьких подвигах, на примере как мальчик спас собаку.
    23 лютага, аўторак
    1. Вадим Гигин
    Мир Перестройка по-кубински Куба-мировой центр политического притяжения. Какими будут результаты трансформации?
    1. Мария Друк
    Страна Кооперация и конкуренция Белкоопсоюз, магазины на селе, выездная торговля и т.д.. Конкурировать или закрываться?
    1. Инна Горбатенко
    Я Любовь там больше не живет Домашнее насилие
    25 лютага, чацьвер
    1. Всеволод Шимов
    Мир Два года после майдана Ситуация в Украине
    1. Владимир Волчков
    Страна Побег за Легкой жизнью Стандартизация продукции, выдача сертификатов соответствия, деятельность Госстандарта
    1. Елена Бегунова
    Я Сервис почему-то отдыхает Преимущества интернет-торговли
    26 лютага, пятница
    1. Всеволод Шимов
    Мир Борьба за перемирие Перемирие по Сирии, о котором договорились Россия и США
    1. Павел Стасевич
    Страна Чистые труды Проблема утилизации мусора
    1. Инна Горбатенко
    Я Обман онлайн Про мошенничество и фейковые покупки с интернете

    Усяго ў нумарах “Рэспублікі” за люты 2016 выяўлена 36 аўтарскіх калонак. Трэба адзначыць, што газета перадрукоўвае аўтарскія калонкі з іншых крыніц (gazeta.ru ці kommersant.ru – напрыклад, матэрыял «В пользу третьих лиц», аўтар Павел Дзямідаў, «Рэспубліка», 4 лютага, чацвер, 5‑я паласа). Усяго за люты выяўлена 2 перадрукоўкі.

    У раздзеле “Мнение” на  Naviny.by усе змешчаныя ў лютым матэрыялы – арыгінальныя.  

    Author’s columns in Gov­ern­men­tal and Inde­pen­dent media, Feb­ru­ary, 2016
    Cre­ate your own info­graph­ics

    У табліцы ніжэй – матэрыялы рубрыкі “Мнение” інтэрнэт-выдання Naviny.by, апублікаваныя на сайце ў лютым 2016 г. Табліца ўтрымлівае дату размяшчэння матэрыяла, імя аўтара, рубрыку, назву, тэму і апісанне.    

    Дата размяшчэння

    Аўтар

    Рубрыка

    Назва

    Тэма

    01.02.2016

    1. Михаил Кадыров

    ИДЕОЛОГИЯ

    Государственным чиновникам пора задуматься

    Политика, политические трансформации, возможные в будущем, варианты развития событый

    02.02.2016

    1. Инна Ромашевская

    КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ

    Снова умрем в борьбе за это

    Человек и государство, сокращение льгот

    03.02.2016

    1. Дмитрий Растаев

    В РИФМЕ ВРЕМЕНИ

    Оправдание голодом

    Мнения автора по поводу высказывания официальных лиц на заседании республиканского совета РОО «Белая Русь», стихи

    04.02.2016

    1. Геннадий Калёнов

    ЖКХ

    Угол зрения

    Тарифы на электроэнергию и воду, сравнение учета в Беларуси с Казахстаном и Китаем

    05.02.2016

    1. Владимир Подгол

    МЕЖДУ СТРОК

    Шалом министру сельского хозяйства

    Об инвестиционном климате в сельском хозяйстве Беларуси, защите прав собственника

    08.02.2016

    1. Игорь Драко

    СТРАСТИ

    Папа Франциск и патриарх Кирилл супротив фанатиков ИГИЛ

    Смысл встречи лидеров церквей в свете угрозы ИГИЛ, миграции с Ближнего Востока, и др. угроз.

    09.02.2016

    1. Наталья Рябова

    КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ

    Изучить вопрос экономики совместного потребления

    Технологии, сложности их внедрения в Беларуси, государственная политика

    10.02.2016

    1. Виктор Янчуревич

    ГОРОД

    Расширение Минска и решение проблем нуждающихся в жилье горожан

    Градостроительство в Минске, текущая ситуация, критика и предложения

    11.02.2016

     

    1. Евгений Балинский

    ПОЛЕМИКА

    Почему политика хуже тараканьей возни

    Война и патриотизм. Является ли нормальным желание воевать?

    12.02.2016

    1. Марат Афанасьев

    ТАЛАКА

    Курс корабля — прямиком на рифы

    Ситуация в экономике, ЖКХ примеры из Жлобина

    13.02.2016

    1. Дмитрий Растаев

    В РИФМЕ ВРЕМЕНИ

    За ДСВ!

    Празднование Дня святого Валентина, стихи

    14.02.2016

     

    1. Владимир Подгол

    МЕЖДУ СТРОК

    Валентинки для Лукашенко

    Примеры хвалебных высказываний о президенте известных личностей в разное время

    15.02.2016

    1. Анатолий Лебедько

    ПРАВЫЙ ВЗГЛЯД

    О «бандитах» и бандитской политике

    Несправедливость в судах, в поведении и высказывании чиновников и государственных СМИ

    16.02.2016

    1. Уладзімір Някляеў

    ПРАЎДА

    Танцы з санкцыямі

    Снятие санкций ЕС с президента РБ и др. официальных лиц

    17.02.2016

    1. Дмитрий Растаев

    АНТИЖЕСТЬ

    Вставай, «КлубРедом» заклейменный!

    О манипуляции общественным мнением через государственные СМИ

    18.02.2016

    1. Лев Марголин

    ПРАВЫЙ ЦЕНТР

    Дурацкие решения режима готовят перину для новой власти

    Ситуация в экономике, направления будущих реформ, при смене власти

    19.02.2016

    1. Дмитрий Маркушевский

    КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ

    Инновации в базисе и надстройке

    Экономика. Выход из тупика инновации и комплексный подход к решению проблем

    20.02.2016

    1. Сергей Балыкин

    ДЫШЛО

    Проверить и отнять

    Проверки и контроль в бизнесе

    21.02.2016

    1. Владимир Подгол

    МЕЖДУ СТРОК

    Кризис: все должности дворников заняты

    Противоречия в словах А. Лукашенко о «провинившихся» чиновниках

    23.02.2016

    1. Владимир Ковалкин

    КАК ОБУСТРОИТЬ БЕЛАРУСЬ.

    А‑я-яй! А кто это сделал?

    Повышение тарифов ЖКХ

    29.02.2016

    1. Дмитрий Растаев

    В РИФМЕ ВРЕМЕНИ

    «Оскар» наш!

    Оскар для Леонардо Ди Каприо, стихи

    Усяго на Naviny.by выяўлена 21 аўтарская калонка, змешчаная на сайце ў лютым 2016 г.

    Апісанне дадзеных

    Аўтары. У «Рэспубліцы» за люты аўтарскія калонкі напісалі 20 аўтараў. З іх самыя актыўныя: Усевалад Шымаў – 6 матэрыялаў, Уладзімір Валчкоў – 4 матэрыялы, Іна Гарбаценка і Алена Бегунова –  3 матэрыялы, Павал Стасевіч, Паліна Конага, Вадзім Гігін, Марыя Друк – 2 калонкі, астатнія аўтары напісалі для “Рэспублікі” ў лютым адну калонку.

    У Naviny.by у лютым аўтарскія калонкі напісалі 16 аўтараў. Самыя актыўныя аўтары – гэта Дзмітрый Растаеў (4 матэрыялы) і Уладзімір Падгол (3 матэрыялы за месяц).  

    Моўны аналіз. Якую мову выкарыстоўваюць калумністы дзяржаўнай газеты і незалежнага інтэрнэт-выдання ў сваіх аўтарскіх тэкстах? З 36 аўтарскіх калонак у «Рэспубліцы» 3 былі напісаныя па-беларуску, 33 – па-руску. Тэмы калонак па-беларуску –  адукацыя (“Моўная гармонія”, Вера Артэага, «Р» за 16 лютага), культура («Культурны алімп», Ірына Свірко, «Р» за 11 лютага), адпачынак («Падарожжа ў краіну творчасці», Наталля Пахомчык, «Р» за 9 лютага).  

    У Naviny.by руская мова таксама дамінуе. У лютым калонку па-беларуску напісаў толькі Уладзімір Някляеў (Танцы з санкцыямі, Naviny.by, 16.02.2016). Астатнія 20 тэкстаў напісаныя па-руску.

    Тэматычны аналіз

    З мэтай выявіць асноўную тэму аўтарскіх калонак у газеце «Рэспубліка» і інтэрнэт-выданні «Naviny.by» матэрыялы былі класіфікаваныя паводле тэмаў:

    • Эканоміка. Як эканамічныя таксама былі класіфікаваныя матэрыялы, якія тычацца падвышэння пенсійнага ўзросту і сітуацыі з прадпрымальнікамі.
    • Палітыка ў Беларусі.
    • Міжнародная палітыка (матэрыялы паводле інфармацыйных нагодаў, якія наўпрост не тычацца Беларусі –  напрыклад, сустрэча Папы Рымскага і Патрыярха Кірыла на Кубе, ІДІЛ, выбары ў ЗША і інш.).
    • Культура, адукацыя.
    • Крымінал.
    • Соцыум, жыццё.

    У выніку класіфікацыі выявілася, што для дзяржаўнай газеты асноўнымі тэмамі з’яўляецца «Міжнародная палітыка» (11 матэрыялаў у лютым), “Эканоміка” (11 матэрыялаў), «Соцыум, жыццё» (9 матэрыялаў). Значна менш увагі “Рэспубліка” надае тэмам «Палітыка ў Беларусі» (2 матэрыялы), «Культура і адукацыя» (2 матэрыялы), «Крымінал» (1 тэматычны матэрыял у лютым 2016 г.). Такім чынам, можна зрабіць выснову, што аўтары-калумністы «Рэспублікі» значна больш увагі надаюць міжнароднай палітыцы і тэмам, якія не тычацца Беларусі, чым праблемам адукацыі, культуры і ўнутранай палітыкі.

    Аўтары Naviny.by амаль не пішуць на аддаленыя ад Беларусі тэмы. Па тэме «Міжнародная палітыка» выяўлены толькі 1 матэрыял. Дадзеная акалічнасць як тэматычна, так і колькасна з’яўляецца найбольш выразным адрозненнем Naviny.by ад  “Рэспублікі”. Прыярытэтнай тэмай для калумністаў незалежнага інтэрнэт-выдання з’яўляецца «Эканоміка» – найбольшая колькасць тэкстаў у лютым (9)  была прысвечана праблемам у гэтай сферы. Пра «палітыку ў Беларусі» калумністы Naviny.by напісалі 6 тэматычных матэрыялаў. Па тэме «Соцыум, жыццё» – 4 . Калонак на крымінальную тэматыку ў раздзеле «Мнение» на Naviny.by у лютым 2016 не выяўлена.

    Высновы

    Аўтары “Рэспублікі” – урадавага выдання – значна ахвотней пішуць пра сусветную палітыку, чым пра ўласную краіну.  Канешне, Сірыя, ЗША, сітуацыя на Кубе –  гарачыя кропкі сусветнай палітыкі. Але што могуць сказаць невядомыя аўтары пра вядомыя праблемы? Адкуль яны бяруць інфармацыю для сваіх меркаванняў? Малаверагодна, што з месца падзеяў ці праз асабістыя кантакты з удзельнікамі працэсаў сусветнай палітыкі. Хутчэй за ўсё, з іншых СМІ.  Дык чым пісаць пра “гандурас” – імавернае месца, поўнае складаных і невырашальных праблем, – можа, лепш было б звярнуць увагу на падзеі, якія адбываюцца па адрасе “Мінск, Беларусь”? Напрыклад, паколькі выданне з’яўляецца ўрадавым, – больш увагі звярнуць на дзейнасць міністэрстваў і міністраў, якімі яны кіруюць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці