• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі журналіст хітрасцю выведаў у расійскіх “наймітаў” месца пастою пад Слонімам

    Спецыяльны карэспандэнт праекта "Беларускі Гаюн" звязаўся з расійскімі наймітамі ў Беларусі і выведаў інфармацыю пра іх колькасць і месца дыслакацыі.

    Як расказалі ў спецыялізаваным тэлеграм-канале, дзе публікуюцца звесткі пра саўдзел Узброеных сіл Беларусі ў ваенным канфлікце ва Украіне, журналісту рэсурсу ўдалося высветліць цікавыя абставіны побыту раскватараваных на беларускіх палігонах расійскіх вайскоўцаў.

    Паводле журналіста, які паразмаўляў з расіянамі, кантакт адбыўся выпадкова — у адным з паблікаў яны размясцілі тэрміновае паведамленне з просьбай дапамагчы транспартаваць зламаны аўтамабіль. Карэспандэнт ад імя “неабыякавага грамадзяніна” прапанаваў свае паслугі.

    Так пачаўся дыялог. У прыватнасці, салдаты паскардзіліся, што “сталі колам” ля крамы Delfa ў Баранавічах, “здох рухавік”, таму трэба іх адбуксіраваць у раён Слоніма.

    “Скінулі нам фота аўто — белая “Ніва” 2329, 2000 год выпуску. Дзяржнумар м661тм-21 з рэгістрацыяй Чувашскай рэспублікі, дакладней, горад Ядрын. Пакуль мы нібыта спяшаліся на дапамогу, адбылася шчырая гутарка. Салдаты прызналіся, што не ведаюць колькі яшчэ будуць у Беларусі: маўляў, саміх ужо ўсё дастала, хочацца дадому, да сям’і. А на пытанне – па мабілізацыі тут ці неяк інакш – суразмоўца адказаў лаканічна: “Наёмнікі”. Іншымі словамі, пайшлі на службу паводле кароткатэрміновага кантракту”, – распавёў журналіст парталу.

    Словаахвотныя “найміты” расказалі, што праходзяць навучанне на палігоне “Абуз-Лясноўскі”, там іх прыкладна 700 чалавек – пяхота, танкісты, артылерысты. А месца пастаяннай дыслакацыі – гэта вёска  Чэпелева Слонімскага раёна, куды, уласна кажучы, і трэба было патрапіць.

    Журналісту таксама ўдалося выведаць, што вайскоўцам загадзя вядома, куды канкрэтна іх адпраўляюць ва Украіну. У прыватнасці, ахвотна падзяліліся, што, напрыклад, на Херсонскім напрамку стаялі БАРСы – так званыя рэзервісты баявога армейскага рэзерву Узброеных сіл Расіі.

    Карэспандэнт “Беларускага Гаюна” таксама спраўдзіў праз сваіх суразмоўцаў, што на самым пачатку вайны, у сакавіку 2022 года, у  шпіталях Мазыра сапраўды знаходзілася вялікая колькасць параненых  расійскіх салдат і афіцэраў.

    Інфармацыйны рэсурс адзначае, што гэта не ўсе падрабязнасці міжвольнага шчыравання “наймітаў”, неўзабаве з’явяцца новыя цікавыя эпізоды. 

    Чытайце яшчэ:

    Пасля слоў “Да мяне ломяцца ў дзверы” знікла сувязь з віцебскай журналісткай Жаннай Жалевіч

    Палітыка, сатыра, крынж і коцікі. Што незалежныя медыя посцяць у сацсетках?

    Кіраўніца БелТА ў ролі “ваеннага эксперта”: Украіна ўцягвае ў канфлікт NATO, а Польша марыць “адцяпаць” Львоў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці