• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белсат» атрымае грошы ад Вялікай Брытаніі на барацьбу з расейскай прапагандай

    Прэм’ер-мінстарка Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй у кампаніі міністраў наведае Варшаву 21 сьнежня ў сувязі з канфліктам між Польшчай і Эўразьязам праз польскія абмежаваньні свабоды судоў, перадае The Guardian.

    У Варшаве Мэй мае анансаваць новую брытанска-польскую дамову аб каапэрацыі ў абароне і бясьпецы — гэта толькі другая дамова такога кшталту для Брытаніі, першая была падпісаная з Францыяй. Лёндан захоўваў нэўтралітэт у эўрапейска-польскай спрэчцы, але Тэрэза Мэй можа сустрэцца зь «няпростымі дыпляматычнымі выклікамі», мяркуе The Guardian. Сама Мэй кажа, Brex­it не паслабіць стасункаў Брытаніі з Польшчай, а стане іх каталізатарам.

    Таксама Брытанія мае запусьціць фінансаваньне барацьбы з расейскай прапагандай — 5 млн фунтаў накіруюць на выяўленьне і процідзеяньне распаўсюду прапаганды, пэўную частку — на беларускамоўны тэлеканал «Белсат».

    Асноўная частка фінансаваньня «Белсату» ідзе ад Польшчы. Да 2016 году 16–20 млн злотых давала Міністэрства замежных справаў Польшчы, яшчэ частка грошай паступала зь іншых крыніцаў. Але ў сьнежні 2016 году МЗС Польшчы значна скараціла фінансаваньне «Белсату» — кіраўнік Польскай тэлевізіі казаў, што канал можа быць закрыты, калі МЗС не адновіць супрацу і фінансаваньне.

    На пачатку сьнежня 2017 году Камісія фінансаў польскага Сэйму прыняла папраўкі ў бюджэт, што дазваляюць Міністэрству фінансаў выдаткаваць «Белсату» сродкі для працы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці