• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белсат»: Мы робім «План: Б», каб кожны ведаў, якія ёсць варыянты сёння і заўтра

    І куды сучаснаму тэлебачанню без ток-шоу? Увечары 4 верасня ў эфір выйдзе першае выданне новага сезону праграмы «План: Б». Калегі з «Белсат» пабывалі на здымках, паразмаўлялі з вядоўцамі, а цяпер раскажуць, чаго чакаць. 

    Тэма першай у гэтым сезоне праграмы – «Вагнэраўцы: чым скончыцца авантура ў Беларусі?». Адзін з гасцей – былы вагнэравец, які раскрыў некаторыя сакрэты дзейнасці вайсковай групоўкі ды апавёў, за што ў Групе Вагнэра могуць «абнуліць».

    Што значыць «абнуліць», запыталі ў расейскага байца гледачы ў студыі.

    «Ну, гэта калі чалавек ужо не дыхае», – адказаў вайсковец.

    А таксама гасцямі студыі сталіся журналіст цэнтру «Дасье» Дзяніс Караткоў і вайсковы эксперт, афіцэр запасу Літвы Дарус Антанайціс. Ды, натуральна, нашая публіка, якая часам мае экспертны ўзровень. Дарэчы, «План: Б» – адзіная праграма сярод усіх незалежных медыяў, дзе публіка вядзе жывую дыскусію з экспертамі і вядоўцамі. Пры гэтым любы можа зрабіцца госцем студыі: проста напішыце нам.

    У праграме прагучалі сярод іншых наступныя тэзы: «Лукашэнка даўно ўжо слуга Пуціна, ён павінен выконваць загады Пуціна»; «Лукашэнка – тэрарыст, і кропка»; «для Літвы вагнэраўцы пагрозы не ўяўляюць, на кожны аўтамат вагнэраўца ёсць добры шведскі гранатамёт».

    Другая праграма выйдзе ў эфір 11 верасня і будзе прысвечаная адукацыі ды таму, як яе забівае рэжым Лукашэнкі, што можна зрабіць для яе захавання.

    А мы паразмаўлялі з вядоўцамі праграмы пра тое, што чакае іх у новым сезоне.

    Зміцер Міцкевіч: Любая тэма ў Беларусі – палітычная: ад культуры да спорту, ад хатняга гвалту да парламенцкіх выбараў

    Размаўляем з вядоўцам праграмы Змітром Міцкевічам.

    – Змітру, чаго чакаць ад новага сезону праграмы «План: Б»?

    – У новым сезоне чакаць яшчэ больш вострых тэмаў, больш жорсткіх дыскусіяў, і, канечне, больш плану менавіта Б, бо мы працягнем абмяркоўваць не толькі актуальныя тэмы, але і звернем увагу на стратэгічныя пытанні. Ізноў жа працягнем гаварыць пра рэчы, якія мусяць быць часткай агульнага парадку дня, але гэта не заўжды вострае. Аднак мы пастараемся з гэтых нявострых рэчаў зрабіць прывабную цукерку для нашых гледачоў. Важна падкрэсліць, што ёсць тэмы, якія не губляюць актуальнасці. У Беларусі ўсцяж пагаршаецца сітуацыя, лукашысты працягваюць знішчаць усё беларускае, што ёсць у краіне, Беларусь даводзяць да ручкі, пагаршаецца інфраструктура, пагаршаецца ўсё. І мне здаецца, немагчыма гэтага не заўважыць, і мы будзем пра гэта гаварыць. Будзем размаўляць пра тое, што рабіць менавіта цяпер і як нам рэагаваць на ўсе выклікі, якія перад намі ставіць жыццё.

    – Ці ёсць для праграмы забароненыя тэмы?

    – Няма забароненых тэмаў. Мне здаецца, пасля праграмы пра легалізацыю секс-працы ўсім зразумела, што ніякіх забароненых тэмаў няма. І мы стараемся запрашаць усе бакі. Хто не глядзеў, раю паглядзець і гэтую праграму, а таксама праграму пра хатні гвалт, напрыклад. Мы абмяркоўваем тэмы, якія не вельмі падабаюцца YouTube ды іншым сацыяльным сеткам, але я ўпэўнены, што гэта тэмы важныя, гэта тая рэчаіснасць, з якою мы сутыкаемся. Калі нейкая дзіч адбываецца, гэта не значыць, што яе трэба хаваць пад канапу.

    – Вы сацыяльны праект ці палітычны?

    – Мы палітычны праект. Чаму? Калі кажуць, што нейкія тэмы сацыяльныя, а я не думаю, што цяпер у Беларусі ёсць непалітычныя тэмы. Усе тэмы палітычныя. І мы бачым, што ў Беларусі ўсе тэмы ўпіраюцца ў палітыку. Любая тэма ў Беларусі палітычная: ад культуры да спорту, ад хатняга гвалту да парламенцкіх выбараў. Калі забараняюць арганізацыю «Ахова птушак Бацькаўшчыны», то цяпер экалогія ды арніталогія – гэта палітычныя тэмы. Таму мы палітычнае ток-шоу, якое звяртаецца да ўсіх тэмаў у Беларусі і разглядае іх праз прызму магчымага развязання ў тым ліку палітычнымі інструментамі.

    – Прадстаўнікі лукашэнкаўскага рэжыму ўважліва сочаць за вашым ток-шоу і вельмі востра рэагуюць. Чаму, як думаеш?

    – Ім вельмі не падабаецца, што хтосьці хоча парушыць іхную манаполію на абмеркаванне важных тэмаў у беларускім парадку дня. Яны ж паказваюць, што ў Беларусі ўсё цудоўна, што праблемаў не існуе, што ўсё развіваецца, што Беларусь з тэлевізара, якую яны паказваюць, сапраўды існуе ў рэчаіснасці. Але мы ведаем, як сітуацыя выглядае насамрэч, і відавочна, што лукашыстам гэта не падабаецца. Яны ўсё адсочваюць, яны рэагуюць на нас, пішуць пра нас. Ну, калі ласка: усё PR, акрамя некралогу.

    Вольга Старасціна: Мы хочам, каб усе ведалі, што рабіць, калі пачнуцца змены

    Змітра Міцкевіча дапаўняе сувядоўца Вольга Старасціна:

    – У новым сезоне мы хочам не толькі ведаць меркаванне экспертаў, але больш кантактаваць з нашаю публікай і гледачамі. Таму, калі ласка, пішыце вашыя меркаванні, пішыце пра тэмы, якія вы хочаце пачуць. Мы будзем старацца гэта рэалізаваць. Мы будзем самым актыўным нашым гледачам перадаваць пэўныя ўзнагароды ад нас і нашых экспертаў. Таму, калі ласка, пішыце нам!

    – Дык якія тэмы будуць гучаць у вашай праграме?

    – Мы будзем размаўляць пра тыя тэмы, якія найбольш хвалююць грамадства. Безумоўна, мы застаёмся ў палітычнай плыні, мы працягнем шукаць выйсце з сітуацыі, паказваць беларусам пры ўладзе і тым, чыё жыцці паламала гэтая ўлада, як будаваць новую Беларусь, якой яна можа быць, каб у ёй камфортна было ўсім. І калі пачнуцца змены, мы мусім ведаць, у якім кірунку ісці.

    – Што скажаце людзям, якія застаюцца ў Беларусі?

    – Мы просім людзей у Беларусі найперш берагчы сябе, сваіх блізкіх, намагацца не рабіць супрацьпраўных дзеянняў, бо рэжым моцна правакуе людзей, і, натуральна, адукоўвацца, браць інфармацыю з розных крыніцаў. Галоўнае – захаваць, наколькі гэта магчыма, спакой і здаровую псіхіку. Усё зменіцца.

    Чытайце яшчэ: 

    Основатель «Рогачев Онлайн» объявил о закрытии проекта и отказе от гражданства

    Как работают украинские журналисты, живущие в оккупации и в прифронтовых городах

    «Ці беларусы сэксі?» Прадзюсер Алесь Чахоўскі запусціў уласны YouTube-праект

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці