• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белсат» звольніў журналіста, якога СК Расіі лічыць арганізатарам забойства Уладлена Татарскага

    Журналіста Рамана Папкова, якога Следчы камітэт Расіі лічыць датычным да забойства «ваенкара» Уладлена Татарскага, звольнілі з выдання «Вот так» неўзабаве пасля тэракта ў Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе RTVI са спасылкай на намесніка кіраўніка тэлеканала «Белсат» Аляксея Дзікавіцкага. «Вот так» — праект польскага тэлеканала «Белсата», створанага для беларусаў, піша  «Наша Ніва».

    «Актывісты, якія займаюцца падтрымкай палітычных партый, не могуць адначасова быць журналістамі, прынамсі ў нас», — сказаў Дзікавіцкі.

    Паводле яго слоў, палітычная партыя, да якой мае дачыненне Папкоў, — гэта рух былога дэпутата Дзярждумы Іллі Панамарова «Съезд народных депутатов», якое ў Расіі аб’явілі «непажаданай» арганізацыяй.

    RTVI адзначае, што апошняя публікацыя за аўтарствам Папкова на сайце «Вот так» была зробленая 3 красавіка — на наступны дзень пасля тэракта ў Пецярбургу. У ёй журналіст адмаўляе дачыненне да выбуху і кажа, што камунікаваў з абвінавачанай у тэракце Дар’яй Трэпавай выключна «пра журналісцкія справы».

    «Зразумела, ніякіх загадаў забіваць Татарскага, ніякіх знаёмстваў з украінскай разведкай — нічога гэтага не было», — казаў Папкоў.

    1 чэрвеня МУС Расіі аб’явіла Папкова ў вышук. Следчы камітэт завочна выставіў абвінавачанне Папкову па артыкуле аб арганізацыі тэракта. СК сцвярджае, што ён «кіраваў» тэрактам, у выніку якога загінуў Татарскі.

    Чытайце яшчэ: 

    «Для іх падзеі ў нашым рэгіёне — гэта канфлікт Расіі з краінамі-спадарожнікамі». Беларускі журналіст пра наведванне Паўднёвай Карэі

    У ШЫЗА адна дзяржаўная мова. Фрагмэнты кнігі Алега Грузьдзіловіча

    «Размаўляць на роднай мове, каб будаваць «лінгвістычныя межы»». Эксперты абмеркавалі, як расійская агрэсія змяняе постсавецкую прастору

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці