• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Белыя халаты»: Мы рызыкуем страціць усё, што стваралі гадамі

    Медыяпраект «Белыя халаты» з‑за страты фінансавання апынуўся пад пагрозай знікнення. Яго стваральнікі звярнуліся да чытачоў з просьбай пра падтрымку.

    праекту «Белыя халаты» патрэбная фінансавая падтрымка

    «Мы ёсць адзін у аднаго. Ці нас не будзе», — пішуць у звароце да чытачоў аўтары медыяпраекта «Белыя халаты». Яны адзначаюць, што калі ў бліжэйшы час не знойдзецца фінансаванне, дзейнасць рэсурса можа спыніцца.

    «Мы працуем для вас ужо пяць гадоў — нягледзячы на ​​ціск, рэпрэсіі, экстрэмізм і пагрозу закрыцця. Мы расказваем праўду пра беларускую ахову здароўя і медыцыну, выкрываем хлусню, дапамагаем урачам і робім усё, каб тэмы, якія замоўчваюцца, станавіліся здабыткам грамадства. Але сёння мы рызыкуем страціць усё, што стваралі гадамі», — піша каманда «Белых халатаў».

    «Мы не проста пішам аб медыцыне. Мы — адзіныя, хто валодае сапраўднай экспертызай у гэтай сферы, — падкрэсліваюць яны. — Наша каманда — гэта лекары, аналітыкі і журналісты, якія глыбока разбіраюцца ў медыцыне і беларускай ахове здароўя. Наша праца заснавана на гадах зносін з лекарамі, пацыентамі і інсайдэрамі сістэмы. Мы ведаем, што адбываецца насамрэч».

    Аўтары адзначаюць, што толькі за апошні год праект правёў серыю расследаванняў аб карнай псіхіятрыі ў Беларусі, арганізаваў тры зборы для дапамогі медыкам, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і звярнуў увагу ўладаў на шэраг праблемных пытанняў у медыцыне.

    «Мы звяртаемся да вас, нашых чытачоў і чытачак. Калі вам важная незалежная медыцынская журналістыка, калі вы хочаце, каб лекары і пацыенты ведалі праўду, калі вы хочаце, каб пацярпелыя ад рэпрэсій медыкі не засталіся без дапамогі — падтрымайце нас», — пішуць яны.

    Падтрымаць праект можна двума спосабамі:

    Тайны «Белых халатаў»: пра навуковую трансфармацыю і пошукі «каранавірусных грошай»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці