Блогер Дзім Дзімыч падаў у суд на Бондараву. Раней з ёй судзіўся яго прадзюсар
21 кастрычніка 2024
Блогер Дзмітрый Сіўчык (Дзім Дзімыч), падапечны прадзюсарскага цэнтра «Флагман М’юзік», падаў у суд на актывістку Вольгу Бондараву. Пра гэта Вольга заявіла ў сваім Telegram-канале. Артыкул, у рамках якога будзе ісці разбіральніцтва, невядомы.
— Друзья, Сивчик накатал на меня заявление в милицию🤪 Ну не дебил?😂, — напісала Вольга.
Бондарава абвінаваціла блогера і артыста ў ЛГБТ-прапагандзе, негатыўным стаўленні да сілавых структур і матывацыі да сацыяльна небяспечных паводзін. Дасталася і іншым падапечным Flagman Music.
Кампанія Flagman Music падавала іск да Вольгі Бондаравай аб абароне дзелавой рэпутацыі. Эканамічны суд Гродзенскай вобласці адмовіў у задавальненні іску. Абскарджанне ў Гродзенскім абласным судзе таксама не дапамагло.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Блогер Руслан Ліннік не выйшаў з калоніі пасля адбыцця чатырохгадовага тэрміну
18.10.2024
Нікому там не патрэбныя? Як справы беларускіх блогераў і прапагандыстаў у Рутубе
07.08.2024
Суд у Гродне не стаў разглядаць пазоў мясцовага медыя да прапагандысткі Бондаравай
14.05.2024
Прадзюсарскі цэнтр нявесткі Лукашэнкі запусціў уласны відэапрадакшн
31.10.2024