• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Дзяніс Рудзевіч просіць дапамогі, каб аднавіць абсталяванне, разбітае падчас затрымання ў Гродне

    Блогер з Ліды Дзяніс Рудзевіч абвясціў збор сродкаў на замену абсталявання, разбітага і вынятага ў яго падчас затрымання. Рудзевіча гвалтоўна затрымалі 19 чэрвеня падчас вядзення ім стрыму з гродзенскага «Ланцуга салідарнасці».

    Дзяніс Рудзевіч з’яўляецца адным з аўтараў канала «Лида для Жизни» на відэахостынгу YouTube. У межах прэзідэнцкай электаральнай кампаніі блогер наведвае раённыя цэнтры Гродзеншчыны і робіць з іх стрымы.

    19 чэрвеня Рудзевіч прыехаў у Гродна, каб асвяціць апошні дзень збору подпісаў за кандыдатку Святлану Ціханоўскую. У той дзень жыхары горада на знак падтрымкі палітвязняў сталі ў «Ланцуг салідарнасці» ля пікетаў кандыдатаў на пасаду прэзідэнта (удзел прынялі больш за паўтысячы чалавек). Дзяніс Рудзевіч застаўся асвятляць і гэтае мерапрыемства.

    Калі блогер вёў жывую трансляцыю і знаходзіўся ля скрыжавання вуліц Савецкай і Кастрычніцкай, яго гвалтоўна схапілі людзі ў цывільным. Гэты момант зафіксаваны ў стрыме.

    Паводле слоў Рудзевіча, яго фактычна выкралі: падбеглі пяць ці шэсць чалавек, схапілі за рукі і ногі, і літаральна занеслі у мікрааўтобус, пры гэтым разбілі яго тэлефон. У відэа можна ўбачыць, што перад затрыманнем блогеру не паказваюць пасведчанні, не прадстаўляюцца.

    Рудзевіч распавёў, што яго даставілі ў Ленінскі РАУС Гродна і склалі адміністрацыйны пратакол паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). А таксама забралі ўсё абсталяванне, якое ён меў падчас стрыму: сэлфі-манапод, стабілізатар, партатыўную зарадную прыладу, тры мікрафоны. Забралі і разбіты тэлефон.  

    Блогер рыхтуе скаргі ў пракуратуру на гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да яго з боку супрацоўнікаў міліцыі.

    Дзяніс Рудзевіч заяўляе, што працягне далей ездзіць і асвятляць падзеі, нават у іншых абласцях Беларусі. Дзеля гэта ён абвясціў збор сродкаў для аднаўлення вынятага і разбітага абсталявання.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці