Блогера з Шаркаўшчыны Андрэя Буку аштрафавалі на 50 базавых велічыняў
4 лютага 2025
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Пра вынік чарговага суда па адміністрацыйнай справе Андрэй Бука напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
Судовы працэс над Андрэем Букам прайшоў 3 лютага ў судзе Шаркаўшчынскага раёна. Інкрымінавалі яму зноў артыкул 24.23 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў). Справу вяла суддзя Аксана Табола.
Падставай для пераследу сталі допісы з выявамі беларускай нацыянальнай сімволікі ў сацыяльнай сетцы Mastodon, якія ў сеціве адсачылі супрацоўнікі міліцыі.
Нагадаем, у мінулым годзе Андрэя Буку ўжо прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за «пікетаванне ў інтэрнэце», тады яму прызначылі 5 сутак арышту.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
«Экстрэмісцкім фарміраваннем» прызналі інтэрнэт-рэсурсы «Мы не Холопы» і сацсеткі блогера Алега Жалнова
06.05.2024
Блогера з Шаркаўшчыны Андрэя Буку аштрафавалі на 50 базавых велічыняў
04.02.2025
«Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: TikTok-акаўнт «Позірка» і фільм Марыі Булавінскай пра сталінскія рэпрэсіі
31.01.2025
Сайты региональных госизданий Гомельщины недоступны из-за границы
30.01.2025