У раскладзе судоў з’явілася імя вядомага мінскага блогера
20 верасня 2024
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Блогера Bulbanews, верагодна, затрымалі па прыездзе ў Віцебск.
19 верасня 2024 года ў раскладзе суда Чыгуначнага раёна адзначылася імя Віталя Аляксандравіча Храмцова, піша @vitebsk_info. Пад такімі дадзенымі вядомы блогер Bulbanews. У Instagram у яго больш за 604 тысячы падпісчыкаў.
У сацсетках блогер быў апошні раз у сераду ўвечары.
«Таму вельмі верагодна, што ўсё ж менавіта ён трапіў пад дзве адміністратыўкі па прыездзе ў Віцебск — мужчыну абвінавацілі ў распаўсюдзе экстрэмізму і дробным хуліганстве», — піша рэсурс. І нагадвае, што якраз Bulbanews улетку смажыў яечню каля віцебскай піраміды на асфальце.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Пасол Круты назваў «спланаванай правакацыяй» з’яўленне Агурбаш на Першым канале. Ён напісаў ліст Эрнсту
04.04.2024
Журналістка Ганна Любакова атрымала прэмію Media Freedom Award
20.11.2024
КДБ прызнаў сайт Znadniemna.pl «экстрэмісцкім фарміраваннем»
01.04.2024
Вядучы БТ расказаў, як яго не хацелі пускаць у Парыж на Алімпіяду
26.07.2024