Блогера Шэрага Ката нечакана выпусцілі, «каб правесці дэзынфекцыю камеры» ВІДЭА
Блогера з Воршы Змітра Казлова (Шэры кот) часова выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ). Зміцер распавёў пра сваё вызваленне на ўласным YouTube-канале.
«Пакуль радавацца няма чаму. На мне вісіць яшчэ два месяцы адміністратыўкі», – распавёў падчас кароткага стрыму Шэры кот.
За ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі блогер Шэры кот атрымаў 90 содняў арышту.
У ІЧУ Зміцер Казлоў адседзеў 30 содняў. Але 20 студзеня кіраўніцтва выпусціла блогера пад распіску, каб «правесці ў камерах дэзынфекцыю».
Блогер «Шэры кот» атрымаў ужо 60 сутак арышту
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў