• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Больш нашага кантэнту пра Беларусь будзе даступна шырокай аўдыторыі». Інфармагенцтва «Позірк» запусціла сайт

    Сёння, 16 кастрычніка, інфармагенцтва «Позірк», якое было створана былой камандай БелаПАН і Naviny.by, абвесціла аб тым, што запусціла сайт. Ён мае тры версіі — беларускую, рускую і ангельскую.

    — З моманту стварэння [інфармагенцтва «Позірк»] ў снежні 2021 года на закрытай стужцы публікавалася інфармацыя для нашых платных падпісчыкаў, а з шырокай аўдыторыяй найболей важнымі і цікавымі навінамі і аналітыкай мы дзяліліся ў Telegram і Face­book, — нагадваюць прадстаўнікі інфармагенцтва. — Са з’яўленнем новага сайта больш нашага кантэнту пра Беларусь будзе даступна шырокай аўдыторыі.

    Як там падкрэсліваюць, незалежныя СМІ — гэта важная і неабходная частка свабоднага дэмакратычнага грамадства, а прафесійны абавязак журналістаў — сумленна распавядаць сваім чытачам пра тое, што адбываецца навокал і як тыя ці іншыя падзеі ўплываюць на жыццё кожнага з нас.

    — Лічым, што павінна быць як мага больш крыніц сумленнай і дакладнай інфармацыі пра тое, што адбываецца ў Беларусі, і спадзяемся, што «Позірк» стане адной з вашых любімых закладак з беларускімі навінамі, — звяртаюцца да чытачоў журналісты.

    Чытайце яшчэ:

    Сайты, YouTube-праекты, аудыяпадкасты. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў 2023‑м

    «Незалежныя медыя перажываюць крах бізнэс-мадэлі, а грамадства падвяргае сябе самацэнзуры». Асноўнае са справаздачы Freedom House

    Сяргей Чалы запускае вечаровае шоу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці