• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Брестский курьер»: з новым 25-годдзем!

    Гэтымі днямі святкуе 25-годдзе недзяржаўнае выданне “Бреcтский курьер”.

    Пілотны нумар газеты быў нарукаваны ў Вільні ў чэрвені 1990 года накладам 5 тысяч асобнікаў і бясплатна раздадзены жыхарам Брэста. А са снежня 1990 года пачаўся адлік “афіцыйнай” гісторыі выдання, якое пачало выходзіць рэгулярна на радзіме і хутка з чатырох старонак вырасла да 32, павялічыўшы наклад да 20 тысяч асобнікаў. (Сёння ён складае 5500 – 6000).

    «Гэта быў шчаслівы стартавы час для новых выданняў, у тым ліку і для «Брестского курьера», – прыгадвае галоўны рэдактар Мікалай Аляксандраў у “юбілейным” артыкуле. – У сябе ў рэдакцыі, задумаўшы адрадзіць газету, якая да Першай сусветнай вайны называлася «Брэст-Літоўскі кур’ер», мы не вялі доўгіх дэбатаў пра нашу скіраванасць – проста захацелі адкрыць усе вокны і дзверы для патоку навін, гарачых тым, чытацкіх лістоў і меркаванняў, вызваліўшы сваё ўспрыманне жыцця ад боязі начальніцкай незадаволенасці, ад унутранага «вертухая», ад штампавых рэек, ад абмежаванасці правінцыйнага закутка”.

    Мікалай Аляксандраў у рэдактарскім «хамуце»

    “Што такое «Брестский курьер» сёння? Гэта не толькі газета з яе сайтам, але і свайго роду прамоўтэр культуры і гісторыі Брэста, які рыхтуецца адзначаць сваё тысячагоддзе. Асабліва насычаным для быў гэты год, у якім было рэалізавана некалькі вельмі значных праектаў”.

    Сярод такіх Мікалай Аляксандраў прыгадвае прэс-тур па еўрапейскіх гарадах з назвай Брэст; арганізаваны выданнем візіт польскага кірарэжысёра Ежы Хофмана; Першы міжнародны бард-форум імя Уладзіміра Высоцкага; выданне двух буйнамаштабных альбомаў плакатаў “Фамільнае дрэва Брэста”, а таксама некалькіх гістарычных кніг.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” далучаецца да ўсіх віншаванняў, якія гэтымі днямі атрымліваюць супрацоўнікі выдання. Жадаем, каб срэбны юбілей быў толькі этапам вашага доўгага і дастойнага шляху. З новым 25-годдзем вас!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці