BYSOL адкрыў дабрачынны збор у падтрымку палiтзняволеных беларусак
Фонд салідарнасці BYSOL разам з Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) запусціў сумесную акцыю па зборы дабрачынных сродкаў у гонар Міжнароднага жаночага дня.
Мэта акцыі — сабраць як мага больш сродкаў для беларусак, якія сёння знаходзяцца ў зняволенні з‑за палітычна матываваных рэпрэсій. Гэтыя сродкі пойдуць іх сем’ям, якія падтрымліваюць сваячку.
«8 сакавіка — гэта дзень зусім не пра кветкі ці пра «ўпрыгожванне калектыву». Гэты дзень прысвечаны вялізнаму ўнёску жанчын у сацыяльную, палітычную і эканамічную сферы жыцця», — кажуць арганізатары збора. Яны разглядаюць акцыю як яшчэ адзін крок у барацьбе за правы жанчын і падтрымцы тых, хто пакутуе праз палітычны пераслед.
Заяўленая сума дабрачыннага збору — 10 000 еўра.
Па стану на 27 лютага з гэтай сумы атрымалася сабраць каля 2 000 еўра. Грошы накіруюць жанчынам, сем’і якіх ужо звярталіся да арганізацыі па дапамогу.
Падтрымаць палітзняволеных жанчын можна па спасылцы
Завяршэнне дабрачыннай акцыі плануецца 9 сакавіка падчас адмысловага мерапрыемства.
Чытайце яшчэ:
«Спадзяюся, ў яе атрымаецца». Ксеніі Луцкіной за кратамі споўнілася 40
Больш чым кнігі і шнарыкі на сэрцы: што чытае ў няволі журналістка Кацярына Андрэева
Арганізацыя RSF даставіла сотні «паштовак для Марыны» ў амбасады Беларусі