• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    BYSOL эвакуіраваў журналістку Ксенію Луцкіну

    Раніцай 4‑га сакавіка сузаснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак паведаміў, што Ксенія Луцкіна пакінула Беларусь і зараз знаходіцца ў бяспечным месцы.

    Андрэй Стрыжак і Ксенія Луцкіна

    Андрэй Стрыжак і Ксенія Луцкіна. 4 сакавіка 2025 года. Фота: Андрэй Стрыжак

    Ксенія Луцкіна — былая журналістка і карэспандэнтка Белтэлерадыёкампаніі, дзе працавала да жніўня 2020 года. На БТ яна 15 гадоў здымала выключна дакумэнтальныя фільмы і гістарычныя рэпартажы — яна гісторык паводле адукацыі. З вядомых праектаў спадарыні Ксеніі — Ter­ra incog­ni­ta («Невядомая Беларусь») і «1418 дзён. Гісторыя перамогі» пра Другую сусветную вайну.

    У жніўні 2020 года журналістка далучылася да страйку супрацоўнікаў Белтэлерадыёкампаніі. Пасля звальнення ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады. Была затрымана разам з фігурантамі справы «Прэс-клубу», якія амаль усе выйшлі на волю да суда.

    Ксенія Луцкіна

    Ксенія Луцкіна. Фота: прыватны архіў

    Ксенію абвінавацілі ў змове ці іншых дзеяннях, учыненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады і асудзілі да васьмі гадоў калоніі. Яе выпусцілі на волю да сканчэння тэрміну пакарання ў жніўні 2024 года праз некалькі дзен пасля анансаванага Лукашэнкам вызвалення часткі палітвязняў, якія маюць сур’ёзныя праблемы са здароўем.

    У зняволенні ў Ксеніі Луцкіной абвастрыліся праблемы са здароўем — яна была вымушана практычна ўвесь час прымаць абязбольвальныя сродкі, жынчыну перыядычна вызвалялі ад працы праз кепскае самаадчуванне. Журналітка хворая на анкалогію: у яе знайшлі дзве пухліны ў галаве, адну з іх выдалілі ў 2012 годзе.

    BYSOL запусціў збор для экс-палітзняволенай журналісткі Ксеніі Луцкіной на лячэнне і адаптацыю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці