• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Басовішча» пераязджае ў Мінск. На адзін дзень

    19 лютага ў клубе «Ілі» пройдзе 10-гадзінны канцэрт канкурсантаў сёлетняга фестывалю, пераможцаў мінулых год і гасцей з Польшчы. Як і на самое «Басовішча», уваход будзе вольным!

    22 і 23 ліпеня 2016 года ў польскім Гарадку адбудзецца  27-мы па ліку фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Аднак, яго арганізатары з Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы пры падтрымцы парталу Tuzin.fm вырашылі распачаць дзею яшчэ узімку ў Мінску. «Фестываль ладзяць супольна беларусы і палякі, таму мы радыя, што атрымаецца ўрэшце правесці конкурсную частку ў Менску ды хоць у нейкай ступені пазнаёміць з фестывалем тых, хто яшчэ на ім не быў. І, вядома ж, прыгадаць найлепшыя моманты разам з тымі, хто ўжо ездзіў да нас», – кажа старшыня БАСу Ганна Пякарская.

    MJPbNKy3Xyc

    У паўфінальным конкурсе «Адборышча» возьме ўдзел 10 гуртоў, папярэдне абраныя журы з 35 заяваў. Па выніку іх выступаў назавуць 4 каманды, якія возьмуць удзел улетку ў фінале конкурсу на самім «Басовішчы». Таксама запланаваныя адмысловыя сэты гасцей – пераможцаў «Басовішча-2015» гуртоў Ton­qiXod і Navi, а таксама гурта Akute (пераможцы фэсту ў 2010 годзе) ды беларускамоўнага гурта з Беластоку Ilo&Friends на чале з шматгадовай арганізатаркай фэсту Ілонай Карпюк. У дадатак абяцаецца начны танцавальны сэт праекту War­saw Balkan Mad­ness (PL), які грунтуецца на рытмах музыкі Паўднёва-Ўсходняй Еўропы.

    Канцэрт пройдзе ў новым мінскім клубе «Ілі», які знаходзіцца па адрасе: праспект Незалежнасьці 131, корпус 1 (будынак насупраць Нацыянальнай бібліятэкі). Пачатак у 16.00 – і да самай ночы. Уваход – вольны.

    «Басовішча» – найстарэйшы беларускі музычны фестываль, які праводзіцца з 1990 года. Цяпер яго ладзяць дзеці тых беларусаў Польшчы, якія калісці распачыналі рух. У розныя гады у конкурсе маладых гуртоў тут перамагалі «Мясцовы час», «КальЯн», Devi­a­tion, Znich, Rima, Par­ty­zone, Zero-85, :B:N:, Sciana, IQ48, Indi­ga, Tarpach, Mauzer, Nev­ma, «Глюкі»,  Akute ды іншыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці