Першая сустрэча English speaking news club BAJ
Што за фармат?
English speaking club — распаўсюджаны фармат сустрэч, падчас якіх удзельнікі не займаюцца яе акадэмічным вывучэннем, але дыскутуюць, адмяркоўваюць вызначаныя тэмы. Па-ангельску. Мэта клубу — пракачаць сваю размоўную ангельскую ў дыскусіі.
У нашым клубе мы збіраемся абмяркоўваць гарачыя пытанні міжнароднага парадку дня: ад Грэты Тунберг да Дональда Трампа, ад прынца Гары да палаючай Аўстраліі.
Кожны раз English speaking news club будзе тычыцца канкрэтнага міжнароднага пытання. Дакладчык распавядзе актуальную сітуацыю, а потым пастараемся падыскутаваць на выбраную тэму. Па-ангельску.
Каго чакаем?
English speaking news club запрашае на сустрэчы журналістаў і не толькі. Галоўная ўмова — паважаць адно аднаго і імкнуцца размаўляць па-ангельску.
Дзе/калі?
Першую пробную сустрэчу плануем 29 студзеня, 19:30
офіс БАЖ (г.Мінск, вул.Кальварыйская 16 офіс 265 (4 паверх).
Уваход вольны!
Першая тэма — збіты над Іранам боінг і выклікі амерыканска-іранскага канфлікту для ўсяго свету. Паспрабуем?